Get Mystery Box with random crypto!

Дабрыдзень усім! Telegram-канал VANDRA быў створаны на самым | VANDRA | Беларусь

Дабрыдзень усім!
Telegram-канал VANDRA быў створаны на самым пачатку праекта, у студзені 2021 года. Тады было шмат чаго ано на паперах і ў думках, таму да інфармавання праз Telegram рукі і не даходзілі.

Што за праект VANDRA?
Ідэі праекта зарадзіліся яшчэ ў 2017 годзе. Тры з паловай гады стваралася ілюстраваная скрэтч-карта Беларусі. Сабраўшы ўсе ідэі, якія прыходзілі за гэты час, нарадзіўся масштабны (як мінімум на паперах) праект VANDRA. Праект па павышэнні турыстычнай граматнасці.
Праект складаецца з 6 напрамкаў: прадуктовы, аўдыёграфічны, асветніцкі, тэхналагічны, відэаграфічы і музычны.

Якая мэта праекта?
Павысіць лакальную турыстычную граматнасць праз розныя, у тым ліку не тыповыя, напрамкі дзейнасці.

Як развіваецца VANDRA?
Красавік, 2016 - пачатак асэнсаваных вандровак па Беларусі
Жнівень, 2017 - з'яўленне ідэі стварэння ілюстарванай скрэтч-карты Беларусі
Восень, 2017 - даследаванне ўзроўня турыстычнай граматнасці
Снежань, 2019 - завершанне ілюстравання і друкаванне карты Брэсцкай вобласці як MVP
Сакавік, 2020 - запуск краўдфандынгавага праекта "Ілюстраваная скрэтч-карта Беларусі" на пляцоўцы Ulej
Травень, 2020 - стварэнне прома-старонкі па ілюстраванай скрэтч-карце
Чэрвень, 2020 - завершанне ілюстравання скрэтч-карты
Ліпень, 2020 - выхад з тыпаграфіі першага накладу скрэтч-карт (1350 асобнікаў)
Студзень, 2021 - фарміраванне філасофіі і стварэнне праекта VANDRA; пачатак працы над калекцыяй адзення ў калабарацыі з TSUDA
Люты, 2021 - друкаванне другога накладу скрэтч-карт; з'яўленне ідэі VANDRA падкаста
Сакавік, 2021 - выхад адзення ў калабарацыі з TSUDA і трох відаў паштовак (прадуктовы напрамак)
Красавік, 2021 - адкрыццё інтэрнэт-крамы VANDRA
Кастрычнік, 2021 - выхад шабет у калабе з Gest Bag; друкаванне трэццяга накладу скрэтч-карт (прадуктовы напрамак)
Cнежань, 2021 - выхад VANDRA падкаста (аўдыёграфічны напрамак)
Жнівень, 2022 - часовае закрыццё інтэрнэт-крамы VANDRA; продаж усіх ілюстраваных скрэтч-карт Беларусі (2334 асобніка)
Верасень, 2022 - запуск краязнаўчага праекта "Чучавіцкі край" (асветніцкі напрамак) і Telegram-канала праекта

#падкаст #чучавіцкікрай #скрэтчкарта #vandratsuda #vandragest

VANDRA