Get Mystery Box with random crypto!

Аліна Нагорная збірае гісторыі моўнай дыскрымінацыі для новага | НАША МОВА

Аліна Нагорная збірае гісторыі моўнай дыскрымінацыі для новага выдання кнігі “МОВА 404”.

Вам не хапае беларускай мовы? Вы адчулі дыскамфорт праз яе выкарыстанне? Да вас ставіліся неяк інакш менавіта праз вашую мову? З вамі адбылося нешта, што ніколі б не здарылася, размаўляй вы ў Беларусі па-руску?

Нават, калі нейкі выпадак падаецца вам нязначным на фоне ўсяго, што адбываецца, ён важны. Бо ў беларусі па-беларуску нават картку ў банку аформіць нельга, не тое што адукацыю атрымаць. За беларускую мову збіваюць, звальняюць, затрымліваюць. І вырашыць праблему немагчыма, пакуль пра яе ніхто не ведае.

Калі вы хочаце распавесці гісторыю, пастаўце у каменты. Сваёй гісторыяй вы дапаможаце распавесці пра моўную дыскрымінацыю ў Беларусі.