Get Mystery Box with random crypto!

У 1910 г. дэпутат расійскай Дзяржаўнай Думы ад Віленскай губер | НАША МОВА

У 1910 г. дэпутат расійскай Дзяржаўнай Думы ад Віленскай губерніі ксёнз Мацяевіч унёс прапанову, каб у пачатковых школах навучалі дзяцей беларусаў-католікаў па-польску, а дэпутат ад Мінскай губерніі святар рускай праваслаўнай царквы Юрашкевіч падаў праект, каб беларусы вучыліся не па-беларуску, а толькі па-руску.

Дзяржаўная Дума не прыняла праект ксяндза Мацяевіча, але зацвердзіла праект святара Юрашкевіча: беларусам і ўкраінцам было забаронена вучыцца ў школах па-беларуску і па-ўкраінску адпаведна.

У той жа час Дзяржаўная Дума прызнала права дванаццаці народаў Расійскай імперыі вучыцца на роднай мове ў пачатковых школах: палякам, літоўцам, немцам, татарам, эстонцам, латышам, армянам, чэхам, грузінам, буратам, калмыкам і яўрэям.

Ігар Случак, магістарская дысертацыя "Рэалізацыя дзяржаўнай моўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь"