Get Mystery Box with random crypto!

Засталіся апошнія гадзіны гэтага цяжкага, сумнага, шалёнага го | the HUDDLE | амерыканскі футбол у Беларусі 🏈

Засталіся апошнія гадзіны гэтага цяжкага, сумнага, шалёнага года.

Нягледзячы на ўвесь жах, што адбываецца навокал, наш футбол неяк трываў. Мы здолелі зладзіць некалькі вельмі добрых спаборніцтваў па флагу, нават "сапраўдны" амфут крыху задыхаў.

Даволі цяжка што-небудзь жадаць у цяперашніх абставінах, таму давайце будзем спадзявацца, што наступны год будзе лепш за 2022 і рабіць усё, што залежыць ад нас, каб футбол у Беларусі станавіўся больш моцным, папулярным і прывабным для гледачоў.


Прапануем у каментах публікаваць свае добрыя футбольныя ўспаміны за 2022, пажаданні футбольнай супольнасці ці нават напісаць нейкія мэты на наступны год, каб ўжо дакладна іх выканаць

З надыходзячым! Каманда @thehuddleblr.