Get Mystery Box with random crypto!

Telegram Info Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала tginfobe — Telegram Info Беларусь T
Лагатып тэлеграм-канала tginfobe — Telegram Info Беларусь
Адрас канала: @tginfobe
Катэгорыі: Тэлеграма
мова: беларускі
Падпісчыкі: 146
Апісанне з канала

Беларускае люстэрка @tginfo
Усё пра бэта-версіі: @betainfobe
Усё пра TON: @infoton
Ананімная зваротная сувязь: @infowritebot
Чат для абмеркавання: @tginfochaten

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 6

2021-10-29 15:35:18 «Бургер Кінг» звярнуўся са скаргай у ФАС на Telegram з-за забароны рэкламы фастфуду

Як адзначаецца ў паведамленні, «Бургер Кінг» абвінавачвае мэсэнджар у ігнараванні правоў і рэальных інтарэсаў спажыўцоў, а таксама настойвае на зняцці дадзенай забароны.

На рэкламнай платформе Telegram, анансаванай на гэтым тыдні, будзе дзейнічаць забарона на прасоўванне прадуктаў хуткага харчавання, а таксама на рэкламу псіхатропных рэчываў, алкагольных напояў, тытунёвых вырабаў і інструкцый па вырабе лекаў.

tass.ru/ekonomika/12799583
41 views12:35
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 15:30:54 Telegram у сферы рэкламы перарос разам узятыя прэсу і радыё

Улічваючы бягучую дынаміку росту, па выніках 2021 года рынак рэкламы ў рускамоўных Telegram-каналах можа перавысіць 20 мільярдаў рублёў Расіі. Падобны паказчык можна параўнаць з агульнай рэкламнай выручкай радыё і друкаванай прэсы паводле вынікаў 2020 года.

#статыстыка
40 views12:30
Адкрыць / каментаваць
2021-10-27 18:58:49 Гнуткая налада запрашальных спасылак і палепшаны рух па агульных медыя

Каманда Telegram пачала тэставанне наступнага абнаўлення. Вось, што нас чакае:

—Палепшаныя запрашальныя спасылкі
Спасылка зможа мець свой назоў, а таксама опцыю запыту на ўступленне. Гэта можа быць карысна для рэкламных кампаній.

— Палепшаны рух па агульных медыя
З'явіцца кіраванне памерам сеткі гісторыі ўкладанняў, а таксама магчымасць абіраць адлюстраванне фота ці відэа.
34 views15:58
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 20:46:34 Telegram занесены ў рэестр сацыяльных сетак

Раскамнагляд уключыў мэсанджар Telegram і платформу для блогаў LiveJournal у пералік сацыяльных сетак у рамках закона аб самакантролі сацсетак. З гэтага часу, паводле законаў Расійскай Федэрацыі, гэтыя пляцоўкі будуць абавязаныя самастойна выяўляць забароненую інфармацыю і своечасова блакаваць яе, паведамляе "Інтэрфакс".

«26 кастрычніка 2021 года Роскомнадзор унёс у рэестр сацыяльных сетак яшчэ два інтэрнэт-сэрвісы, сутачная аўдыторыя якіх перавышае 500 тыс. расейскіх карыстальнікаў. Пералік такіх рэсурсаў дапоўнілі Telegram і LiveJournal», - заявілі ў РКН у адказ на запыт агенцтва ў аўторак.
30 views17:46
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 20:45:39
Рэкламная платформа будзе даступная толькі для буйных рэкламадаўцаў

Для забеспячэння і падтрымання высокай якасці рэкламнага кантэнту для запуску на платформе Telegram патрабуецца мінімальны авансавы плацёж у €2,000,000 еўра.

З гэтага плацяжу Telegram утрымлівае €1,000,000 у якасці дэпазіту і робіць астатнюю суму даступнай для рэкламадаўцы, каб ён мог выдаткаваць яе на паказ рэкламы.

Калі кантракт скасаваны і рэкламадаўца выдаткаваў менш, чым €10,000,000 па аб'явах на працягу папярэдніх 12 месяцаў, дэпазіт у памеры €1,000,000 утрымліваецца Telegram.

Калі дамова скасаваная і рэкламадаўца выдаткаваў больш, чым €10,000,000 па аб'явах на працягу папярэдніх 12 месяцаў, вяртаецца дэпазіт у памеры €1,000,000 еўра.

Усе аб'явы павінны адпавядаць Умовам прадастаўлення паслуг рэкламнай платформы, а таксама Палітыцы і рэкамендацыям у стаўленні рэкламы ў Telegram.
32 views17:45
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 20:44:07 Павел Дураў пракаментаваў анонс рэкламнай платформы

Павел Дураў апублікаваў у сваім канале пост, анансаваўшы афіцыйную рэкламную платформу і растлумачыўшы, чаму большасць карыстачоў не заўважаць гэтага абнаўлення:

1. Telegram не будзе паказваць рэкламныя паведамленні ў спісе чатаў, асабістых гутарках ці групах.
2. Для паказу рэкламы не будуць выкарыстаныя ўласныя дадзеныя.
3. Афіцыйныя рэкламныя паведамленні ў Telegram будуць ненадакучлівымі.

Павел Дураў адзначыў, што рэкламныя паведамленні, якія ўкараняе Telegram, будуць забольш камфортнымі для карыстачоў. Прыбытак ад такіх рэкламных аб'яў дазволіць Telegram далей падаваць карыстачам дармовы і неабмежаваны сэрвіс.
33 views17:44
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 20:44:00
Telegram запусціў рэкламную платформу

«Спансуемыя паведамленні» у Telegram адлюстроўваюцца ў публічных каналах з 1000+ падпісчыкамі і абмежаваннем у 160 сімвалаў.

Спансаваныя паведамленьні заснаваныя выключна на тэматыцы публічных каналаў, у якіх яны паказваюцца.

Мінімальны кошт за тысячу паказаў для спансаваных паведамленняў складае 2 еўра.

promote.telegram.org
34 views17:44
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 17:30:14 Telegram дадаў новыя аплатныя правайдэры для Payments 2.0

Зараз PSB, Portmone, Paymega і Cascad інтэграваныя ў платформу Payments 2.0, створаную для распрацоўнікаў ботаў з мэтаю хуткай аплаты.

Нагадаем, што Payments 2.0 быў прадстаўлены ў красавіку гэтага года. Адным з ботаў, якія падтрымліваюць новы аплатны метад, стаў верыфікаваны бот @donate, які створаны для прыёму ахвяраванняў аўтарам каналаў.
42 views14:30
Адкрыць / каментаваць
2021-10-21 20:41:57 У Вялікабрытаніі заклікалі ўвесці санкцыі супраць Telegram

«Telegram — гэта дадатак, які абіраюць экстрэмісты», - заявіў Лідэр апазіцыйнай Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі Кір Стармэр, адзначыўшы, што ананімныя карыстачы публікуюць праз мэсэнджар пагрозы «забіць усіх жанчын», «забіць палітыкаў», а таксама абразы на заснове гамафобіі, ісламафобіі і расізму.

У Telegram былі здзіўленыя словамі Стармэра, заявіўшы, што «заклікі да гвалту катэгарычна забароненыя ў Telegram».

«Нашы мадэратары рэгулярна выдаляюць кантэнт, які парушае гэтае правіла, выкарыстоўваючы камбінацыю з маніторынгу публічных груп і каналаў і скаргаў карыстачоў», - гаворыцца ў заяве Telegram.

bbc.com/news/uk-politics-58980384
37 views17:41
Адкрыць / каментаваць
2021-10-15 21:07:12
Telegram для Android быў спампаваны больш за 1 мільярд разоў

Істотна, што гэтая колькасць спамповак мэсэнджара — менавіта з Google Play, а акрамя яго ёсць і іншыя крамы дадаткаў. Таксама не варта забываць, што яшчэ ёсць карыстачы iPhone і iPad, якія спампоўваюць дадатак з App Store, а таксама пра кліенты Telegram для ПК.

Нагадаем, што нядаўна Павел Дураў паведаміў пра 70 мільёнах новых карыстачоў у мэсэнджары з-за збою Facebook, Instagram і WhatsApp, а ID, якія перавышаюць лік за 2 мільярды ў Telegram, з'явіліся ўжо ў гэтым месяцы.

Лік у 500 млн. спамповак з Play Market Telegram пераадолеў у траўні 2020.

#статыстыка
25 views18:07
Адкрыць / каментаваць