Get Mystery Box with random crypto!

За мяжой Новы падкаст! Тры беларускі, пераехаўшыя за мяжу, ра | Тадэвуш Падкасцюшка

За мяжой

Новы падкаст! Тры беларускі, пераехаўшыя за мяжу, распавядаюць пра свой міграцыйны досвед, праблемы, з якімі яны сутыкаюцца, і затраўляюць усё вялізарнай дозай фемінізму і ўзаемападтрымкі.

Вядучыя:
1. Журналістка Дар'я Гардзейчык (пра якую вы можаце ведаць па падкастах Утульны горад, пра які я ўжо распавядаў, і Гісторыя беларускага сэксу, пра які яшчэ не распавядаў, але абавязкова распавяду)
2. Маці і стваральніца праекту "Дзяцінсттва ў эміграцыі" Аксана Дабрыянец
3. Культурная дзяячка і стваральніца Жыветэкі Аляксандра Гушча.

Напэўна, падкаст больш за ўсё спадабаецца дзяўчатам, асабліва тым, хто знаходзіцца ў міграцыі альбо думае над ёй. Хлопцаў таксама актыўна запрашаю, але папярэджваю, што падкаст дужа прафеміністычны, і таму аб'ём нелюбові да патрыярхату там зашкалівае.

P.S., праўда, частку з карткамі таро я не падтрымліваю, але ёй адведзена літаральна хвілінка падкасту, таму не пужайцеся.
P.P.S, кажуць, што гэта мем

Падкаст
Instagram