Get Mystery Box with random crypto!

Чарговы гістарычныя фантазіі ад прыхільнікаў неасавецкага аўта | Свае Людзi

Чарговы гістарычныя фантазіі ад прыхільнікаў неасавецкага аўтарытарызму

Нейкі расейскі акцёр Гасцюхін у эфіры БТ заявіў, што на менскай ратушы ў часы вайны вісеў беларускі сцяг і партрэт Гітлера. Класічная спроба дыскрэдытацыі беларускіх сімвалаў. І чарговы раз няўдалая. Справа ў тым, што якраз у тыя часы ратушы не было, бо яе збурылі расіяне ў XIX ст., а адбудаваная яна была ў XXI ст.

Варта нагадаць, што той самы Гасцюхін раней распавядаў пра злога Васіля Быкава, добрага Сталіна, выступаў за расейскую мову ў Беларусі, заяўляў, што вядзе ў "Белоруссии политику русского человека". І што як лакмусавая паперка, казаў не пра Другую сусветную вайну, а "великую отечественную".