Get Mystery Box with random crypto!

На «вучэньні» ў Беларусь прыбудуць 30 тысяч расейскіх вайскоўц | Свае Людзi

На «вучэньні» ў Беларусь прыбудуць 30 тысяч расейскіх вайскоўцаў.

У краіне будзе сканцэнтравана наступальная групоўка, паведамляюць у закрытых каналах, зьвязаных з Мінабароны РФ.

Там жа ўзгадваюць, што 4 лютага ў Беларусі чакаюць міністра абароны РФ Шайгу. Ён праінфармуе аб тым, якія войскі і ў якой колькасьці прыедуць на "вучэньні". Пакуль у Мінабароны РБ гэтых зьвестак няма.

На сёньня з РФ прыбыла больш за 120 эшалонаў, усяго плануецца больш за 200. Акрамя цягнікоў, рухаюцца аўтамабільныя калоны і авіяцыя - 50 баявых самалётаў і 150 верталётаў. Акрамя войскаў Усходняй ваеннай акругі ў Беларусь перакідваюць шмат частак ПДВ (ВДВ), чаго не было на папярэдніх вучэньнях. Дастаўлена 16 АТРК "Іскандэр".
Прыбылі каля 6-7 брыгад матэрыяльнага забесьпячэньня.

Усяго на «вучэньнях» чакаецца каля 30 тысяч расейскіх вайскоўцаў.

Паведамляецца таксама, што план вучэньняў быў зьменены напрыканцы сьнежня. На дадзены момант графіка вываду расейскіх войскаў няма.

Дык што, аграфюрэр не схлусіў, сказаўшы "вайне быць"!?