Get Mystery Box with random crypto!

21 чэрвеня 483 дзень вайны З раніцы прэзідэнт Зяленскі сказаў | Сюжетотерапия

21 чэрвеня
483 дзень вайны

З раніцы прэзідэнт Зяленскі сказаў, што контрнаступ "ідзе бльш павольна, чым хацелася б", таму што 20 000 квадратных кіламетраў замініравана».
Але гэта не кіно, а рэальныя жыцці, таму ісці яно будзе ў тым тэмпе, які неабходны. Маўляў, трэба пачакаць.
І ў афіцыйным парадку дня цішыня.
Але днём раптоўна вылез прыгожын і расказаў цікавае. Маўляў, УСУ ўжо пачынаюць фарсіраваць Днепр, і ўвогуле яны ўжо ў Садовым, а гэта 23 км ад лініі фронту.
І калі так пойдзе і далей, то расейцы прачнуцца і высветляць, што Крым ужо не іх. Так што чакаем цікавых навінаў.

Буданаў упэўнена ўсіх супакойвае, кажа, ядзернага ўдару па Украіне дакладна не будзе. «Як кіраўнік разведкі, я вам шчыра кажу, гэтага не адбудзецца. Пры ўсёй маёй непрыязнасці да Расійскай Федэрацыі, ідыётаў, якія кіруюць краінай, няшмат».
Буданову можна верыць, ён з таго свету, яму там напэўна шмат чаго расказалі.

А яшчэ ў раёне Феадосіі «пашкоджанае чыгуначнае палатно».
РИА Новости ўжо не заганяюцца прычынамі. Нават ім надакучыла прыдумляць хто, што і дзе паліў.

Што ў Расіі?

Пяскоў сказаў, што расія не бачыць перадумоваў для падаўжэння збожжавага нагаднення.
Але ў СВА ўсё будзе добра, бо шаманы ў Тыве правялі абрад за перамогу расіі ў вайне з Украінай. У гэты энергетычна магутны дзень летняга сонцастаяння.
І нада ўсім гэтым пралятаюць баявыя камары.

Што ў беларускім парадку дня?
Сёння адбыўся чарговы эпахабельны суд. 18 чалавек абвінавацілі ў тэрарызме, у тым ліку ў падпале дома Гайдукевіча.
Вадзіму Пракоп'еву завочна далі 25 гадоў.
Астатнім "па дробязі" ад 21 да 2 гадоў калоніі. І не завочна.

Цікавы кейс Бондаравай. Гэта наша галоўная барацьбіха за рускі свет, па яе даносах пасадзілі і выгналі з працы шмат людзей.
Але яна стала блытаць берагі, пачала наязджаць на сілавікоў, якія, на яе думку, у 2020 былі недастаткова жорсткія, але, у выніку, апублікавала самапакаяннае відэа, дзе просіць прабачэння ва ўсіх сілавікоў, якіх незаслужана пакрыўдзіла.
Хтосьці аптымістычна лічыць: гэта значыць, што праект расійскага свету ўнутры краіны зараз будзе згортвацца.
Што называецца, дробязь, але прыемна. Зрэшты, Б. знойдзе каго пасадзіць. А вайсковую экспансію гэта ніяк не адмяняе.

Цікавая навіна ад АПК. Першыя 110 чалавек прайшлі курс "Кадравага рэзерву для новай Беларусі".
Гэта была навучальная анлайн праграма, якая «арыентавана на базавую падрыхтоўку эфектыўных спецыялістаў для рэалізацыі рэформаў на ключавых пасадах у сферы дзяржаўнага і мясцовага кіравання ў транзітны перыяд».

Навіны спорту. Беларускія фехтавальшчыкі не паедуць на чэмпіянат свету, хаця ў некаторых ёсць допуск. Што і патрабавалася давесці. Нелаяльных не ўпускаюць, лаяльных не выпускаюць.
Што не дабілі санкцыі, даб'юць свае.

Ну і напрыканцы тое, што стала ўжо зусім руцінай.
• + 12 новых палітвязняў
• Беларускія цыгарэты знайшлі ў вагоне са збожжам на расейска-латвійскай мяжы і ў двух фурах на польскай мяжы.
• І два целы мігрантаў знайшлі ў прыгранічнай рацэ на тэрыторыі Польшчы. Памятаеце, які інфармацыйны выбух быў калі знайшлі першае цела? А зараз стабільна пара-тройка цел у месяц, ужо нават увагі ніхто не звяртае.

█████████
Слава Украіне!
Ні @ уя вайне!