Get Mystery Box with random crypto!

(перевод на русский ниже ) Па-першае, хачу ўсіх заспакоіць — | Сюжетотерапия

(перевод на русский ниже )
Па-першае, хачу ўсіх заспакоіць — ядзернай зброі на Беларусі (пакуль) няма. Пра тое гавораць і нябожчык Буданаў (а мёртвыя не хлусяць), і “Беларускі Гаюн” (які наогул пакуль што ні разу не схлусіў). Здаецца мне, што ўся гэтая гісторыя — дзеля гандлю. “Вы здымеце з нас крышачку санкцый, а мы не вывезем ЯЗ, якую й не завозілі”.

Лукашэнка сёння паездзіў па вушах міністрам замежных справаў АДКБ. Ён па загаду Пуціна ўжо каторы раз намагаецца нацягнуць сваю і Кармля адказнасць на глобус АДКБ. І патарбуе рэалізацыі плану чучхэ, які ён чамусці называе “план самазабеспячэння”. Навошта гэта Казахстану і краінам Цэнтральнай Азіі, якія распачалі сяброўства з Кітаем? Навошта Арменіі, якая з РФ і РБ нават агульнай мяжы не мае?
А яшчэ Лукашэнка патрабаваў вырашыць праблемы Арменіі, Кыргызстана і Таджыкістана, “пакуль гэта не зрабіў Захад”. Сваечасова. Кыргызстан і Таджыкістан даўно перастрэльваюцца, а Арменія за апошнія тры гады прайграла дзве вайны Азербайджану.

З навінаў рэпрэсій галоўная за сёння — сем гадоў, на якія асудзілі Насту Лойка. За тое, што Наста калісці падрыхтавала даклад пра пераслед анархістаў, антыфашыстаў і левых актывістаў у Беларусі ў 2017-2018 гадах. І там — не паверыце! — напісала, што міліцыя блага сабе паводзіла.

Акрамя таго, у Магілёве затрыманы дырэктар прыватнага прадпрыемства — за здымку вайсковай тэхнікі ў красавіку 2022 года.

На знешнім контуры Ціханоўская працягвае змагацца, каб свет не блытаў беларусаў і Лукашэнку. Яна выступіла сёння перад пасламі краін-членаў Савета Еўропы на пасяджэнні палітычнага камітэта, прапанавала скаардынаваную стратэгію па Беларусі: "Мы павінны пазбавіць Лукашэнку недатыкальнасці і абвясціць яго рэжым злачынным”.

Дзякуючы намаганням нашых дэмакратычных сіл, ПАСЕ прыняла рэзалюцыю "Аб вырашэнні канкрэтных праблем, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні". Гэта пакуль рэкамендацыя, але звычайна Савет Еўропы — першая інстанцыя. Калі ягоная рэзалюцыя будзе прынятая краінамі ЕС, беларусам рэальна стане лягчэй. Дарэчы, у гэтай рэзалюцыі ёсць і зварот да Ўкраіны. Там прапануюць супрацоўнічаць з АПК і больш лаяльна ставіцца да беларусаў ва Ўкраіне.

Ну, а польскі прэзідэнт Дуда, калі сустракаўся з дыпламатамі, нагадаў, што на Лукашэнку трэба ціснуць як на хаўрусніка Пуціна, але падкрэсліў, што беларускі народ, у адрозненне ад расійскага, “не атручаны духам імперыялізму, дружалюбна ставіцца да Польшчы і палякаў”. І беларусаў трэба падтрымліваць.

Чаму гэта важна? Вайна, якую распачаў Пуцін, заб’е не толькі яго самога, але і ягонага адзінага васала.