Get Mystery Box with random crypto!

​​Прывабіў жанр фантастыкі 31 жніўня 1922 — нарадзіўся Улад | Супер Мова

​​Прывабіў жанр фантастыкі

31 жніўня 1922 — нарадзіўся Уладзімір Шыцік (Шклоў, Магілёўская в-ць) — беларускі журналіст, пісьменьнік, член Саюза беларускіх пісьменьнікаў з 1962 года.

Значнае месца ў творчасьці У. Шыціка займала фантастыка. Першая апублікаваная аповесьць «Назаўсёды» выйшла ў 1958 годзе ў часопісе «Полымя». Аўтар аповесьцей «Сосны адшумелі свае» (1960), «Апошняя арбіта» (1962), «Майская раніца» (1963), зборнікаў фантастычных апавяданьняў і аповесьцей «Зорны камень» (1967), «Парсекі за кармой» (1970), «У час не вярнуліся» (1975), «Масткі над абрывам» (1977), кніг фантастыкі і дэтэктываў «Другая версія» (1979), «Трансплутонавыя афеліі» (1982), «Левы рэйс» (1983), «Ускосныя доказы» (1985), «Камандзіроўка ў сваім горадзе» (1989), «Падстаўка» (1990), апавяданьня для дзяцей «Як малако на стол прыйшло» (1979).

Выбраныя творы Уладзіміра Шыціка на Беларускай Палічцы

#мова #supermova #проза #фантастыка