Get Mystery Box with random crypto!

​​Апошняе сьвята лета 29 жніўня — Спас Нерукатворны, Хлебны/А | Супер Мова

​​Апошняе сьвята лета

29 жніўняСпас Нерукатворны, Хлебны/Арэхавы Спас.

«Добра, калі Спас — на палатне, а хлеба ў гумне!»

Адно з найважнейшых народных сьвятаў падзякі за сабраны ўраджай мае біблійныя карані. Існуе паданьне, што падчас зямнога жыцьця Ісуса Хрыста князь Едэскі цяжка захварэў. Даведаўшыся пра цуды Збавіцеля, князь паслаў да яго свайго мастака зь лістом, просячы вылечыць ад цяжкай хваробы. Мастак, убачыўшы аблічча Збавіцеля, моцна захацеў адлюстраваць яго на палатне. Аднак усе намаганьні засталіся марныя, бо ніяк не мог ён улавіць рысы асобы Гасподняй. Заўважыўшы гэта, Ісус Хрыстос загадаў прынесьці вады, памыўся, выцер твар ручніком. На дзіва прысутных, на ручніку адразу ж засталася выява Хрыста. Гэтую нерукатворную ікону Ісус Хрыстос паслаў князю. Атрымаўшы ікону, князь пакланіўшыся ёй, вылечыўся ад хваробы. Перанясеньне гэта і адбылося 29 жніўня. Нерукатворная ікона Хрыста ў праваслаўных шануецца асабліва. Такая выява Збавіцеля вышывалася на сьцягах, зь якімі воіны ішлі абараняць Айчыну. Нерука­творны Спас сымбалізаваў сілу і мужнасьць.

Галоўнай асаблівасьцю гэтага дня было выпяканьне хлеба, караваяў, пірагоў, для якіх выкарыстоўвалася толькі мука новага ўраджаю. Адсюль сьвята называюць таксама Хлебны Спас.

Спас Арэхавы — яшчэ адна назва гэтага дня. У гэты час пасьпяваюць арэхі. На досьвітку, нягледзячы на дрэннае надвор’е, неабходна было абавязкова схадзіць у лес і назьбіраць арэхаў, каб іх асьвяціць у храме.

Да гэтага дня сяляне імкнуліся скончыць адбельваньне палатна, пасля чаго яго асьвячалі сьвятой вадой. Толькі пасьля гэтага дазвалялася выкарыстоўваць палатно ў гаспадарцы ці прадаваць.

Нашыя продкі ў гэты дзень ладзілі дажынкі – сьвята заканчэньня жніва. Народ таксама заўважыў: “Ластаўкі адлятаюць у тры Спасы, жоравы – да трэцяга Спаса”, “Пасьля Усьпеньня прыйшло — сонца на восень пайшло”.

#мова #supermova #сьвята #спас #традыцыі