Get Mystery Box with random crypto!

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА

Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА В
Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
Адрас канала: @sulaby
Катэгорыі: Падарожнічаючы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 5.34K
Апісанне з канала

Парк гісторыі. 10 000 ГАДОЎ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў АДНЫМ МЕСЦЫ
🔸 больш за 25 музеяў і інтэрактыўных пляцовак
🔸 гатэлі і міні-СПА
🔸 рэстаран і фуд-корт
🔸 міні-канцэрт фісгаромоніі і дуды
🔸 катанне на брычцы і драккары
🔸 лялечны тэатр - "Батлейка"

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2022-07-01 14:16:36
"Ой, на Івана, да на Купала..."

У гэтыя выходныя чакаем Вас, сябры, на самае аўтэнтычнае святкаванне Купалля!

Мы падрыхтавалі тэматычныя пляцоўкі, конкурсы і гульні ды шмат іншых традыцыйных купальскіх цікавостак для дзетак і дарослых.

Запрашаем!
1.8K views11:16
Адкрыць / каментаваць
2022-06-30 16:14:43
Адзін са звычаяў Купалля — плесці вянкі з дзікіх раслін і кветак. Дзяўчаты запускалі вянкі па рацэ, назіралі як і куды плыве і прадказвалі замужжа.

Даражэнькія дзяўчаты і хлапцы, запрашаем у "Вялікае Княства Сула" пазнаёміцца з гэтай і іншымі цікавымі купальскімі традыцыямі і абрадамі.

2 і 3 ліпеня
9 і 10 ліпеня

Пачатак — у 13.00.
Кошт уваходнага квітка — такі ж, як і кожны дзень.
На ўваходзе Вы атрымаеце дэталёвы расклад актыўнасцей.
1.7K views13:14
Адкрыць / каментаваць
2022-06-28 08:33:23
Вось так цікава і насычана прайшоў наш першы "Купальскі ўікенд у Суле"

2 і 3 ліпеня — працяг тэматычных уікендаў! З гэтай нагоды ў нас РОЗЫГРЫШ 6-ЦІ ЎВАХОДНЫХ КВІТКОЎ.

Падрабязнасці ў нашым інстаграм: https://www.instagram.com/tv/CfVlnSEFVPe/?igshid=YmMyMTA2M2Y=

Удзельнічайце! І Вам абавязкова пашанцуе
1.9K views05:33
Адкрыць / каментаваць
2022-06-25 06:02:11
Ужо сёння пачынаем святкаваць Купалле!

Запрашаем Вас далучыцца да традыцый нашых продкаў, прыняць удзел у гульнях і забавах , сплесці сабе купальскі вянок , спяваць і водзіць святочны карагод, скакаць праз вогнішча

Пачатак — у 14.00.

Ведаеш гісторыю Радзімы — пільнуеш Беларусь!
2.2K views03:02
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 06:00:55
Купалле — адно з самых містычных і любімых беларусамі свят.

Пошук кветкі папараці, карагоды, варажба, пляценне вянкоў, скокі праз вогнішча і, канешне, выкананне купальскіх песень — вельмі цікавыя традыцыі!

Прыязджайце да нас, каб прыняць удзел у Купальскіх гуляннях!

Святкуем 25 і 26 чэрвеня, 2 і 3 ліпеня, 9 і 10 ліпеня!

Ведаеш гісторыю Радзімы — пільнуеш Беларусь!
784 views03:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 16:21:56
21 чэрвеня была самая галоўная ноч у годзе

Нашы продкі на працягу тысячагоддзяў жылі ў гармоніі з прыродай і падпарадкоўваліся прыродным цыклам, таму гэта падзея мела для іх вялікае значэнне

Для нашых продкаў сонца валодала чароўнай уладай над усім жывым, а летняе сонцастаянне азначала найвышэйшы росквіт усіх сіл прыроды. Аднак нагадвала таксама і пра хуткае набліжэнне зімы.
254 views13:21
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 08:03:51
Сябры, запрашаем Вас на "Купальскія ўікенды" ў Суле!

Суботы  25.06 /02.07 /09.07  
Нядзелі  26.06 /03.07 /10.07

У праграме:

- купальскія традыцыі: ачышчэнне агнём і вадой, карагоды, сустрэча з персанажамі беларускай міфалогіі;
- не абыдзецца без варажбы, прываротных зелляў і абярэгаў!
- традыцыйныя гульні, спаборніцтвы і забавы;
- анімацыйныя кропкі;
- майстар-класы па сярэднявечных танцах і традыцыйных рамёствах;
- пляценне купальскіх вянкоў, якія потым можна пусціць па рацэ Сула!
- кульмінацыя свята: распальванне святочнага вогнішча і скокі праз агонь.

Чакаем Вас!
617 viewsedited  05:03
Адкрыць / каментаваць
2022-06-18 11:27:05
Не трэба марнаваць час на выходных у спякотным горадзе, калі за горадам на прыродзе ёсць шмат цікавага!

18 і 19 чэрвеня запрашаем у "Вялікае Княства Сула" на "Гістарычныя ўікенды".

Для Вас:
- смачная ежа на свежым паветры з непаўторным маляўнічым відам на замкавыя пабудовы, раку Сула і беларускае мястэчка;
- гульні, спаборніцтвы, фехтаванне і паказальныя баі;
- старадаўнія танцы;
- выступы сульскіх музыкаў;
- частаванне традыцыйным беларускім напоем "Збіцень";
- катанне на дракарах і брычцы;
- майстар-класы і гістарычныя экскурсіі.

Ведаеш гісторыю Радзімы — пільнуеш Беларусь!
534 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 17:23:56
Летнія сюрпрызы ад "Вялікага Княства Сула" працягваюцца!

Каб парадаваць Вас, нашы даражэнькія сябры , мы зноў аб'яўляем

РОЗЫГРЫШ УВАХОДНАГА КВІТКА НА АДНУ ПЕРСОНУ НА «ГІСТАРЫЧНЫЯ ЎІКЕНДЫ» ў гэтыя выходыя!

Падрабязнасці па спасылцы: https://www.instagram.com/p/Ce1D0Vglfck/
858 views14:23
Адкрыць / каментаваць
2022-06-14 13:54:17 ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА pinned a video
10:54
Адкрыць / каментаваць