Get Mystery Box with random crypto!

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА

Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА В
Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
Адрас канала: @sulaby
Катэгорыі: Падарожнічаючы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 5.34K
Апісанне з канала

Парк гісторыі. 10 000 ГАДОЎ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў АДНЫМ МЕСЦЫ
🔸 больш за 25 музеяў і інтэрактыўных пляцовак
🔸 гатэлі і міні-СПА
🔸 рэстаран і фуд-корт
🔸 міні-канцэрт фісгаромоніі і дуды
🔸 катанне на брычцы і драккары
🔸 лялечны тэатр - "Батлейка"

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2022-07-16 07:54:46
Выходныя прыйшлі! Правядзіце іх разам са сваімі блізкімі насычана і цікава ў прыгожым гістарычным месцы — "Вялікім Княстве Сула"!

16 і 17 ліпеня ў нас — Дні беларускай мовы і культуры. У праграме — паэтычныя двубоі, спевы, танцы і шмат іншых цікавостак.

Абавязкова прыміце ўдзел у аглядных экскурсіях, майстар-класах, пакатайцеся на брычцы, коннай чыгунцы і дракары, палюбуйцеся краявідамі Сулы.

Запрашаем!

Ведаеш гісторыю Радзімы — пільнуеш Беларусь!
744 views04:54
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 09:13:43
Добра валодаць некалькімі мовамі і захапляцца рознымі культурамі, але родная мова, мова сэрца – заўсёды адна.

16 і 17 ліпеня ў "Вялікім Княстве Сула" пройдуць тэматычныя выходныя беларускай мовы і культуры!

У праграме:
- дэкламацыя вершаў і паэтычныя двубоі (запрашаем аўтараў);
- моўныя КВІЗы і віктарыны;
- спевы, танцы ды іншыя цікавосткі;
- экскурсіі, майстар-класы і катанні на брычцы, дракарах, а таксама адзінай у свеце коннай чыгунцы!

** у праграме магчымы змены

Запрашаем!

Ведаеш гісторыю Радзімы — пільнуеш Беларусь!
473 views06:13
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 14:21:21
Літаратурныя двубоі ў Суле. Чакаем Вашы аўтарскія вершы!

[Дзякуй за рэпосты і падабайкі ]

Запрашаем творчых людзей на літаратурныя двубоі на тэмы "Мой родны кут" і "Люблю Беларусь"

Як прыняць удзел?

1. Запісацца ў дырэкт;
2. Падрыхтаваць Ваш аўтарскі верш на тэму "Мой родны кут";
3. Прадэкламаваць верш, альбо праспяваць пад музычны інструмент.

Двубоі пройдуць на выходных 16 і 17 ліпеня, а пераможцаў чакаюць памятныя прызы
817 viewsedited  11:21
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 13:35:00
"Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову", — пісаў Якуб Колас.

Сёлета беларусы адзначаюць 140-годдзе з дня нараджэння вялікіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Мы далучаемся і запрашаем Вас у "Вялікае Княства Сула" на тэматычныя выходныя беларускай мовы і культуры.

У праграме :
- дэкламацыя вершаў і паэтычныя двубоі,
- моўныя КВІЗы і віктарыны,
- спевы, танцы ды іншыя цікавосткі.

Смакуем беларускую мову, спазнаём беларускую культуру разам!
** у праграме магчымы змены

Ведаеш гісторыю Радзімы — пільнуеш Беларусь!
740 views10:35
Адкрыць / каментаваць
2022-07-10 15:55:01
АБ’ЯВА! Будзем удзячныя за рэпосты і дапамогу

Сябры, мы ствараем новую экспазіцыю, прысвечаную кнігадрукаванню, бібліятэцы, асвеце.

У сувязі з гэтым:
збіраем кнігі беларускіх аўтараў на беларускай мове. Кнігі прымем у падарунак! Эксклюзіўныя прапановы разглядаюцца індывідуальна.

А таксама шукаем кніжныя шафы, этажэркі, бюро. Дасылайце свае прапановы ў дырэкт.

Вялікі дзякуй
588 views12:55
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 06:00:40
Калі Вы не адзначылі Купалле, то ведайце, што ў "Вялікім Княстве Сула" яшчэ ёсць такая магчымасць!

Мы чакаем Вас 9 і 10 ліпеня на купальскія гулянні! У праграме — народныя танцы і гульні, вуступленне сульскіх музыкаў, частаванне гарбатай, пляценне вянкоў і пусканне іх на ваду, скокі праз вогнішча і карагоды!

Ведаеш гісторыю Радзімы — пільнуеш Беларусь!
510 views03:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 06:00:50
Гістарычны факт.
Сёння святкуецца 140-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Янкі Купалы.

У купальскую ноч нарадзіўся таленавіты пясняр Беларусі, наш літаратурны класік. Гэта вялікая падзея для культурнага і асветніцкага жыцця краіны!

Запрашаем у Калегіўм даведацца цікавыя факты пра жыццё і творчасць беларускага паэта, вершы якога перакладзены на 100 моў свету.
881 viewsedited  03:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 17:21:28
РОЗЫГРЫШ 6-ЦІ ЎВАХОДНЫХ КВІТКОЎ на "Купальскі ўікенд у Суле"

Падрабязнасці ў нашым інстаграм: https://www.instagram.com/tv/CfrIPS0FLrN/?igshid=YmMyMTA2M2Y=
1.1K views14:21
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 07:12:00
Цікавы факт: праз купальскае вогнішча хлопцы і дзяўчаты скачуць парамі, што звязана з ачышчальнай магіяй (пазбавіцца ад унутраных дэманаў) і з рытуалам, прызначаным забяспечыць плоднасць. Лічыцца, што ад вышыні скачка залежыць вышыня хлябоў і ўраджай.

Запрашаем 9 і 10 ліпеня на завяршальны ўікенд па купальскім традыцыям ў "Вялікім Княстве Сула".
1.3K views04:12
Адкрыць / каментаваць
2022-07-02 08:14:08
У гэтыя выходныя — працяг купальскіх традыцый у "Вялікім Княстве Сула"!

Будуць гульні, карагоды, варажба, пляценне вянкоў, ачышчэнне каля вогнішча і этнічная дыскатэка.

Далучайцеся да звычаяў і традыцый нашых продкаў Пачатак — у 13.00.

Ведаеш гісторыю Радзімы — пільнуеш Беларусь.
1.9K viewsedited  05:14
Адкрыць / каментаваць