Get Mystery Box with random crypto!

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА

Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА В
Лагатып тэлеграм-канала sulaby — ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
Адрас канала: @sulaby
Катэгорыі: Падарожнічаючы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 5.34K
Апісанне з канала

Парк гісторыі. 10 000 ГАДОЎ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў АДНЫМ МЕСЦЫ
🔸 больш за 25 музеяў і інтэрактыўных пляцовак
🔸 гатэлі і міні-СПА
🔸 рэстаран і фуд-корт
🔸 міні-канцэрт фісгаромоніі і дуды
🔸 катанне на брычцы і драккары
🔸 лялечны тэатр - "Батлейка"

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2022-07-30 09:12:57
Калі выходныя праходзяць шэра і сумна, а на пытанне "Што рабілі ўвесь дзень?" адказаць няма чаго — вось Вам гатовы спіс ідэй!

Такім чынам, 30 і 31 ліпеня прапаноўваем:

1) адчуць сябе вандроўнікам у часе і акунуцца ў рэаліі нашых продкаў;
2) наведаць больш за 25 экспазіцый і праслухаць міні-экскурсіі;
3) пракаціцца на брычцы, дракарах, а таксама адзінай у свеце коннай чыгунцы;
4) паслухаць міні-канцэрт фісгармоніі і навучыцца танчыць шляхецкія танцы;
5) паўдзельнічаць у майстар-класах па ганчарству, кавальскай справе і інш.;
6) паглядзець спектакль "Батлейкі";
7) адпачыць на фудкорце ці ў рэстаране;
8) падзівіцца на мілых козачак, коцікаў, курэй і іншых нашых жывёл;
9) прыняць удзел у тэматычнай праграме "Паштовыя прыпынкі мінулага" (пачатак — у 14.00).

Ведаеш гісторыю Радзімы — пільнуеш Беларусь!
171 views06:12
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 08:35:45
Чароўнае "Вялікае Княства Сула" ў фотаздымках.

Шаноўныя госцейкі, паспейце атрымаць асалоду ад лета ! Адпачніце як мае быць у нас на прыродзе, прыміце ўдзел у гістарычным падарожжы і, канешне, зрабіце шмат прыгожых фотаздымкаў.

Запрашаем!

- - Бліжэйшыя падзеі - -
30 і 31 ліпеня, 6 і 7 жніўня — тэматычныя выходныя "Паштовыя прыпынкі мінулага".

Ведаеш гісторыю Радзімы — пільнуеш Беларусь!
778 viewsedited  05:35
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 06:00:11
Гістарычны факт.

Цяпер штат пошты ў большасці складаюць жанчыны, але да сярэдзіны ХІХ стагоддзя на гэтую службу прымалі выключна мужчын. Адукаваных, моцных і вынослівых, якія ведалі геаграфію і некалькі моў, а таксама мелі добрую памяць (каб найбольш важныя паведамленні перадаваць вусна).

Сябры, прапануем праехацца па сульскім паштовым тракце і праз прызму мінулых часоў даслаць эксклюзіўную паштоўку-паведамленне ў любую мясціну.
 
А даведацца яшчэ больш цікавых фактаў пра пошту запрашаем на тэматычныя выходныя "Паштовыя прыпынкі мінулага" 30 і 31 ліпеня, 6 і 7 жніўня.

Пачатак — у 14:00.

Ведаеш гісторыю Радзімы — пільнуеш Беларусь!
1.0K views03:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 14:47:21
РОЗЫГРЫШ "Паштоўка з Сулы сябру"

Падарунак: наведванне "Вялікага Княства Сула" на тэматычныя выходныя "Паштовыя прыпынкі мінулага" і эксклюзіўная паштоўка, якую Вы зможаце падпісаць свайму сябру!

Падрабязнасці ў нашым Instagram: https://www.instagram.com/tv/CgbxsXUFphf/?igshid=YmMyMTA2M2Y=
448 views11:47
Адкрыць / каментаваць
2022-07-23 15:52:12
539 views12:52
Адкрыць / каментаваць
2022-07-23 06:01:03
У "Вялікім Княстве Сула" ёсць усё для цудоўнага адпачынку!

Неверагоднай прыгажосці прырода і архітэктура, экскурсіі, майстар-класы, а таксама фуд-корт, рэстаран і ўтульныя гатэлі.

23 і 24 ліпеня ў нас — Дні беларускай мовы і культуры.

Запрашаем!

Ведаеш гісторыю Радзімы — пільнуеш Беларусь!
677 views03:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 23:14:10
Запрашаем наведаць "Паштовую станцыю" Сулы!

Адтуль Вы зможаце адправіць ліст або паштоўку сваім родным ці сябрам.

А потым на коннай чыгунцы палюбавацца прыгожымі краявідамі "Вялікага Княства Сулы".
359 views20:14
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 06:01:02
Надвор’е шэпча: трэба адпраўляцца ў падарожжа!
А як Вам ідэя завітаць у мінуўшчыну? Туды, дзе спыніўся час, калі жылі нашы продкі. Атрымаць асалоду ад гучання роднай мовы, палюбавацца непаўторнай і багатай культурай, далучыцца да традыцый.

Цікавая прапанова!
Чакаем Вас у "Вялікім Княстве Сула" 23 і 24 ліпеня на тэматычныя выходныя беларускай мовы і культуры!

Ведаеш гісторыю Радзімы — пільнуеш Беларусь!
1.0K views03:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 06:01:23
Прадстаўляем "інструмент IT-галіны" XIX стагоддзя — Беларускія кросны!!!

Каб саткаць не простую тканіну, а цікавы, незвычайны малюнак, каб кожная нітачка апынулася на сваім месцы, кросны прыходзілася амаль што праграмаваць. Дзве жанчыны працавалі над гэтым мінімум 12 гадзін!

Праца на кроснах развівае ўважлівасць, маторыку, логіку, мысленне, каардынацыю і мастацкае ўяўленне. Трэба улічваць шмат фактараў, каб атрымаўся правільны малюнак, а адзіная памылка можа ўсё сапсаваць...

Каб дакрануцца да рамяства нашых продкаў, запрашаем на выходных прыняць удзел у майстар-класах па стварэнні вялікага Сульскага ручніка!

Ведаеш гісторыю Радзімы — пільнуеш Беларусь!
1.0K viewsedited  03:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 06:02:13
«Няхай любяць адно аднаго... Заўсёды!» — такімі былі апошнія словы пачынальніка новай беларускай літаратуры Адама Міцкевіча!

Пісьменнік праславіўся на ўвесь свет сваімі баладамі, паэтычнымі апавяданнямі: драмай «Дзяды» і паэтычнай эпапэяй «Пан Тадэвуш», якая прызнаная апошнім вялікім эпасам шляхецкай культуры!

Цікавы факт: у свеце ёсць больш за 60 помнікаў і бюстаў Адаму Міцкевічу. У кожным з іх свая прыгажосць, пасыл, гісторыя.

Даведацца больш пра жыццё і творчасць пісьменніка запрашаем у Калегіум.

Ведаеш гісторыю Радзімы — пільнуеш Беларусь!
919 views03:02
Адкрыць / каментаваць