Віншуем з Днём ведаў, сябры!
Адукацыі ва ўсе часы надавалася вялікая ўвага, без вучобы немагчымы прагрэс грамадства. Яна не толькі дае веды, але і ўзбагачае культуру, дух, каштоўнасці.
Акунуцца ў гісторыю беларускай асветы запрашаем на тэматычныя выходныя "Майстэрня ведаў"!
Вы зможаце:
- адчуць на сабе навучальны працэс часоў Францыска Скарыны і Сымона Буднага;
- прайсці іспыт на атрыманне дыплома езуіцкага калегіума;
- адолець шлях прыватнага навучання ў сям’і магната;
- пабываць на дысцыплінах, якія вывучалі нашы продкі (танцы, фехтаванне, логіка і іншыя).
Калі: 3 і 4, 10 і 11 верасня. Пачатак — у 14.00.
Дзе: "Вялікае Княства Сула" Парк гісторыі.
Чакаем Вас!
Ведаеш гісторыю Радзімы — пільнуеш Беларусь!