Get Mystery Box with random crypto!

Вось і прыйшлі апошнія дні лета, у якім было мноства яскравых | ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА

Вось і прыйшлі апошнія дні лета, у якім было мноства яскравых момантаў і прыемных эмоцый.

За гэтыя тры сонечныя месяцы мы з нашымі любімымі гасцямі сустракаліся на экскурсіях, адзначалі "Дні беларускай мовы і культуры", "Гістарычныя ўік-энды", "Купалле ў Суле", "Паштовыя прыпынкі мінулага", "Пчолкі гудуць, мядок нясуць", "Спрадвечныя ваяры Беларусі".

А таксама пабудавалі Паштовую станцыю, адзіную ў свеце конную чыгунку, дракар і адкрылі новую экспазіцыю "Кнігарня-друкарня".

Дзякуй, што прыязджалі ў госці . Восень у Суле будзе не менш цікавая!

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь!