Get Mystery Box with random crypto!

Паважаныя госці! 3 і 4, 10 і 11 верасня 'Вялікае Княства Су | ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА

Паважаныя госці!

3 і 4, 10 і 11 верасня "Вялікае Княства Сула" запрашае ў пазнавальнае і цікавае падарожжа да майстэрні ведаў.

Цудоўная магчымасць адчуць сябе вучнем часоў Францыска Скарыны і Сымона Буднага. Прайсці іспыт на атрыманне дыплома езуіцкага калегіума. Адолець шлях прыватнага навучання ў сям’і магната! Танцы, Спевы, Фехтаванне, Логіка, Акторскае майстэрства і іншыя дысцыпліны нашых продкаў. Спазнаем гісторыю беларускай асветы разам!

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь!