Get Mystery Box with random crypto!

Гістарычная даведка. На працягу больш за 150 гадоў тэрыторыя | ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА

Гістарычная даведка.

На працягу больш за 150 гадоў тэрыторыя "Вялікага Княства Сула" належала слаўнаму дваранскаму роду Ленскіх. Яны выкупілі гэтую зямлю ў недагледжаным стане ў Радзівілаў за вялікія грошы.

Ленскія "акультурылі" сядзібу і зрабілі цэнтрам мясцовага свецкага жыцця. У сярэдзіне ХVIII стагоддзя старанна і з любоўю быў пабудаваны дом у стылі класіцызму, капліца-пахавальня ў выглядзе тасканскай ратонды, млын на рацэ, бровар, лядоўня, гаспадарскі двор. На жаль, комплекс практычна не захаваўся, але ў 2006 годзе мы пачалі рэстаўрацыйныя работы, якія доўжыліся шэсць гадоў.

І вось, Вы маеце магчымасць наведаць адноўлены сядзібны комплекс Ленскіх! Дзякуючы іх служанцы Стэфаніі Шылюк, якая да апошняга моманту праслужыла любімым гаспадарам, захаваліся лісты , мэбля і асабістыя рэчы сям'і, якія зараз можна ўбачыць у доме-музеі.

Запрашаем паглядзець унікальную экспазіцыю і паслухаць цікавую экскурсію, якая многіх кранае да слёз.