Get Mystery Box with random crypto!

Калі выходныя праходзяць шэра і сумна, а на пытанне 'Што рабіл | ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА

Калі выходныя праходзяць шэра і сумна, а на пытанне "Што рабілі ўвесь дзень?" адказаць няма чаго — вось Вам гатовы спіс ідэй!

Такім чынам, 30 і 31 ліпеня прапаноўваем:

1) адчуць сябе вандроўнікам у часе і акунуцца ў рэаліі нашых продкаў;
2) наведаць больш за 25 экспазіцый і праслухаць міні-экскурсіі;
3) пракаціцца на брычцы, дракарах, а таксама адзінай у свеце коннай чыгунцы;
4) паслухаць міні-канцэрт фісгармоніі і навучыцца танчыць шляхецкія танцы;
5) паўдзельнічаць у майстар-класах па ганчарству, кавальскай справе і інш.;
6) паглядзець спектакль "Батлейкі";
7) адпачыць на фудкорце ці ў рэстаране;
8) падзівіцца на мілых козачак, коцікаў, курэй і іншых нашых жывёл;
9) прыняць удзел у тэматычнай праграме "Паштовыя прыпынкі мінулага" (пачатак — у 14.00).

Ведаеш гісторыю Радзімы — пільнуеш Беларусь!