Get Mystery Box with random crypto!

У 'Вялікім Княстве Сула' ёсць сярэднявечная зёлкавая аптэка, у | ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА

У "Вялікім Княстве Сула" ёсць сярэднявечная зёлкавая аптэка, у якой размешчана экспазіцыя, прысвечаная папулярнаму лекару Вількоцкаму .

Станіслаў Вількоцкі — медык, які прыўнёс у традыцыйную аптэкарскую справу нотку нетрадыцыйнасці. Кіраваў аптэкай у Рубяжэвічах (што побач з Сулой) і займаўся травалячэннем . За травамі да яго ехалі са ўсяго СССР.

Запрашаем наведаць аптэку "Зёлкі" і даведацца шмат цікавых фактаў пра аптэчную справу! А таксама азнаёміцца з экспазіцыяй, якая складаецца з двух памяшканняў з асабістымі рэчамі Вількоцкага: працоўны кабінет і жылы пакой.