Get Mystery Box with random crypto!

Трымаем шлях на цудоўныя выходныя! Сябры, сульскі дракар па | ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА

Трымаем шлях на цудоўныя выходныя!

Сябры, сульскі дракар пасля зімовага адпачынку нарэшце адпраўляецца ў плаванне! Ён засумаваўся па водных падарожжах з любімымі госцейкамі.

Ну, а на сушы для Вас:
кароткія экскурсіі ў музеях,
аглядныя экскурсіі па тэрыторыі Парка гісторыі (у 14.00 і 16.00),
катанне на брычцы,
спектакль Батлейкі,
майстар-класы,
гарачая гарбата і прысмакі ў рэстаране "Пан Старкі".

Запрашаем!