Get Mystery Box with random crypto!

​​У сеціве ў апошнія дні выбухнула ініцыятыва Common Voice ад | Stužka | Стужка

​​У сеціве ў апошнія дні выбухнула ініцыятыва Common Voice ад распрацоўшчыка Mozilla

Зыходзячы з апісання:
Common Voice – набор галасавых дадзеных,
Deep Speech – рухавік распазнавання маўлення з адкрытым зыходным кодам.

Мэты выкарыстання могуць быць вельмі розныя – агучванне тэкстаў, распазнаванне маўлення, распазнаванне асобы таго, хто гаворыць, альбо іншая функцыянальнасць, якая патрабуе галасавых дадзеных. Карыстанне сэрвісам заяўлена свабодным і агульнадаступным, ён ужо выкарыстоўваецца распрацоўшчыкамі.

У гэтым сэрвісе з'явілася беларуская мова, зараз кожны жадаючы можа агучыць прапанаваныя сказы і ацаніць запісы іншых людзей! Зрабіць гэта можна нават без рэгістрацыі. https://commonvoice.mozilla.org/be
Усё гэта дапаможа падтрымцы нашай роднай мове ў сэрвісе.

Абавязкова звярніце ўвагу на магчымыя памылкі вымаўлення, якія катэгарычна нельга дапускаць:
1.
Цвёрда вымаўляць гукі [дз], [ц], [н], [з], [с] перад мяккімі зычнымі. Напрыклад, нельга вымаўляць на расейскі манер «снег», як [cнʼэк] замест правільнага варыянта [cʼнʼэх]. «Сьнег» – варыянт правапісу ў «тарашкевіцы», вымаўленне заўсёды павінна быць такім для любога правапісу.
2. Асобна вымаўляць гукі [дж], [дз] у адпаведных спалучэннях.
3. Мякка вымаўляць гукі [ч] і [р].

@stuzka #mova