Get Mystery Box with random crypto!

​​ ЧАРГОВАЯ ПЕРАМОГА На YouTube было знойдзена відэа з наз | Stužka | Стужка

​​ ЧАРГОВАЯ ПЕРАМОГА

На YouTube было знойдзена відэа з назвай «Немига/Nemiga 2021, г. Минск, Беларусь с дрона 4K ultra HD video». Адукаваныя беларусы адразу ж звярнуць увагу на недарэчнае напісанне з расейскай мовы «Nemiga». Гэта парушае інструкцыі і нават законы. Транслітарацыя геаграфічных назваў мусіць адбывацца толькі з нашай беларускай мовы паводле афіцыйнай інструкцыі, якая практычна цалкам супадае з нашай класічнай лацінкай. Так у нас прынята, так у нас пішацца на кожнай шыльдзе гарадской прасторы.
Пасля гэтага мы звязаліся з аўтарам відэа. Спачатку ён упарта пісаў што не будзе прытрымлівацца інструкцыі, што назва відэа не датычыцца пэўнай геаграфічнай назвы і г.д. Мы абмеркавалі сітуацыю з іншымі нацыянальна годнымі людзьмі. Пад відэа пачалі з'яўляцца адпаведныя каментары і дызлайкі. Гэта ўжо была наша рэакцыя на напісанне «Nemiga» і пазіцыю аўтара.
У рэшце рэшт назва відэа была зменена на «Немига/Niamiha/Нямiга 2021, г. Минск, Беларусь с дрона 4K ultra HD video».

Гэта наша перамога!
Было: Немига/Nemiga 2021, г. Минск, Беларусь с дрона 4K ultra HD video
Стала: Немига/Niamiha/Нямiга 2021, г. Минск, Беларусь с дрона 4K ultra HD video
Назва такая дагэтуль. Заклікаем у каментарах напісаць правільную назву «Niamiha» і пры жаданні нават падзяку аўтару канала.
Спасылка на відэа:



@stuzka