Get Mystery Box with random crypto!

Калі быў у бабулі ў вёсцы Гліннікі, урыўкамі чуў размову пра д | Staselka

Калі быў у бабулі ў вёсцы Гліннікі, урыўкамі чуў размову пра дзедаў трактар ды помнік для дзядулі. Насамрэч гаворка ішла пра тое, каб прадаць той трактар, які ён сам калісьці сабраў, і паставіць за гэтыя грошы помнік на могілках. Але мне тады ўяўлялася, што гэта будзе вялікі манументальны, высокі помнік, быццам у якога пісьменніка ці Леніна, але зроблены, сабраны з дэталяў самога трактара і таму больш цікавы і каляровы. Дзе ён будзе стаяць? Ды натуральна, на дачным участку!

#МаленькіЯ