Get Mystery Box with random crypto!

Бясплатна падчас каранціну Любы жадаючы, хто хоча пачытаць мо | Staselka

Бясплатна падчас каранціну

Любы жадаючы, хто хоча пачытаць мой раман Marginalis сам або адправіць сябрам, можа атрымаць кнігу бясплатна. Каранцін з'яўляецца перыядам, калі ў некаторых з'яўляецца больш магчымасцяў для чытання, але, у той жа час, варта пазбягаць лішніх "вылазак", у тым ліку, у кнігарні. Таму вырашыў правесці акцыю, якая б улічвала гэтыя аспекты.

Пра Marginalis Кніга стала бэстсэлерам у сваім сегменце. Сёння вядзецца падрыхтоўка перакладу кнігі украінскім выдавецтвам. Беларускамоўных асобнікаў 1 і 2 выдання даўно няма ў выдаўца. Таму малаверагодна, што атрымаецца набыць яе дзе-небудзь у краме.

Як атрымаць? Але ў вас ёсць магчымасць атрымаць кнігу ад мяне бясплатна, каб пачытаць падчас каранціну самім або падарыць сябрам. Для гэтага проста напішыце мне: @Staselka