Get Mystery Box with random crypto!

Спадчына

Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына С
Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына
Адрас канала: @spadczyna
Катэгорыі: Дызайн , Інтэр'ер
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.73K
Апісанне з канала

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.
Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 6

2022-06-17 15:38:25 Характэрная для эпохі гутарка. Можна разбіраць на цытаты
https://t.me/onlinerby/34638?single
588 viewsedited  12:38
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 14:46:21
На гімназіі № 15 г. Мінска тынкуюць мазаічнае пано. Згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1374 ад 19.09.2008 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва» рэканструкцыя твораў дэкаратыўна-манументальнага мастацтва (куды адносяцца і творы ў тэхніцы мазаікі) можа праводзіцца толькі на падставе экспертнага заключэння Мінскага гарадскога мастацка-экспертнага савета. Можаце нагадаць пра гэта гарвыканкаму.

#мазаікі #савецкаяспадчына #дэградацыя #мінск
666 viewsedited  11:46
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 09:59:41
Калі ў след за калонамі, лапаткамі, пілястрамі ці іншымі выступаючымі элементамі на фасадзе пачынаюць ступеньчата ламацца іншыя элементы ордарнай сістэмы і дэкору, то гэта называецца (рас)крапоўкай (у класічным варыянце - раскрапаваны ордар). Тады гавораць, што "сцены раскрапаваныя лапаткамі", або "раскрапаваны карніз". У архітэктуры барока і ракако элементы пачынаюць крапаваць самі сябе, так што візуальна гэта можа выглядаць, быццам на фасадзе 2-3 слаі пілястраў адна над адной (як на другім фота).

#лікбез
719 views06:59
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 20:32:07 Франтон касцёла ў Зембіне разбяруць да карніза.

Па словах галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Барысаўскага райвыканкама Іны Сайчык, заключэнне ўжо атрымана:

- Было праведзена абследаванне тэхнічнага стану і вызначэння эксплуатацыйнай прыдатнасці канструкцыі гісторыка-культурнай каштоўнасці 2 катэгорыі "Руіны былога дамініканскага касцёла" ў аграгарадку Зембін. Згодна з гэтым існуе рэальная пагроза абвальвання франтона і сцены галоўнага фасада. Рэкамендуецца дэмантаваць франтон да ўзроўню карніза, папярэдне дэманціраваўшы скульптуру Дзевы Марыі.

Па словах спецыяліста, разбіраць мур будуць уручную, па цаглінцы. Цяпер Барысаўскі райвыканкам распрацоўвае праграму першачарговых супрацьаварыйных работ для забеспячэння максімальна магчымай захаванасці аб'екта. Усю гэтую працэдуру будзе суправаджаць навуковы кіраўнік, якога зараз і падбіраюць.

https://mlyn.by/16062022/budem-razbirat-vruchnuyu-po-kirpichiku-reshena-sudba-starinnogo-kostela-v-zembine/


#зембін #касцёлы #разбурэнне
576 views17:32
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 15:29:03
Завяршаецца рамонт будынка на рагу вуліц Энгельса і Кірава ў Мінску. Калі са сценамі можна змірыцца, хоць адсутнасць кантрасту з дэкорам выглядае дзіўна, то якія фізіка-хімічныя даследванні паказалі такі колер для шэрага партала — загадка.

#Мінск #савецкаяспадчына
312 views12:29
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 09:15:11
Праваслаўныя хрысціяне горада Віцебска звярнуліся ў епархіяльнае ўпраўленне з просьбай аб адраджэнні Свята-Мікалаеўскага сабора, узарванага ў красавіку 1957 года, паведамляе сайт Віцебскай епархіі.

У 1716 годзе на сродкі віцебскага кашталяна Марцыяна Агінскага і віцебскай шляхты пачалося будаўніцтва касцёла ў стылі барока, якое завяршылася ў 1731 годзе.

У XIX стагоддзі храм быў перададзены праваслаўным, некалькі разоў перабудоўваўся.

Пасля 1917 года касцёл быў зачынены. У 1922 годзе царкоўныя каштоўнасці былі канфіскаваны. Храм моцна пацярпеў падчас Другой сусветнай вайны. У 1944 годзе ў будынку яго размясціўся аддзел сацыяльнага забеспячэння. Узарваны 12 красавіка 1957 года.

Зараз на яго месцы паркоўка.
https://vitvesti.by/obshestvo/pravoslavnye-khristiane-goroda-vitebska-vystupili-s-initciativoi-vozrozhdeniia-sviato-nikolaevskogo-sobora.html/
#аднаўленне #віцебск #цэрквы #касцёлы
656 views06:15
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 09:34:57
У гістарычным цэнтры Брэста знясуць чарговую гісторыка-культурную каштоўнасць — дом па вуліцы Савецкіх пагранічнікаў, 22 — гэта вынікае з адказу гарвыканкама. У адказе паведамляецца, што разбор будынка з наступным аднаўленнем з выкарыстаннем старой цэглы выкліканы аварыйна-небяспечным станам будынка і неабходнасцю ўсталявання падмуркаў. Праектныя рашэнні ўзгоднены Радай пры Мінкультуры.

Як нам стала вядома, прычанай зносу з'яўляецца немагчымасць умацаванняў падмуркаў. Можа яно і так, але неяк часта помнікі архітэктуры, якія прастаялі 100 гадоў, у час "рэканструкцый" сутыкаюцца з абставінамі непераадольнай сілы, якія не даюць ім існаваць далей.

#разбурэнне #брэст #гістарычнаязабудова
489 views06:34
Адкрыць / каментаваць
2022-06-12 18:07:04
Як і абяцалі, з фасадаў дамоў па вуліцы Кірава №3 і №4 у Мінску, што за Варотамі Мінска, прыбіраюць пачварныя гандлёвыя шапікі і аднаўляюць гістарычны выгляд уваходаў.

З фасадаў жылых дамоў па вуліцы Кірава №3 і №4, што за Варотамі Мінска, прыбяруць пачварныя куратнікі і адновяць гістарычны выгляд уваходаў.

#рэстаўрацыя #мінск #савецкаяспадчына
416 views15:07
Адкрыць / каментаваць
2022-06-12 14:14:22
Гомельскі аблвыканкам абавязаў Мазырскі райвыканкам правесці паўторнае грамадскае абмеркаванне па канцэпцыі праекта «Дэталёвы план гістарычнага цэнтра Мазыра з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы» ў сувязі з тым, што на сайце не былі выкладзены матэрыялы праекта, заяўленыя ў абвестцы. Мазырскі райвыканкам абавязаны размясціць новую абвестку да 18 чэрвеня, прыняць меры па недапушчэнні падобных фактаў у далейшым і разгледзець пытанне аб прыцягненні вінаватых да адказнасці.

#мазыр #ахова
358 views11:14
Адкрыць / каментаваць
2022-06-11 17:57:23
Пераддажынкавыя Стоўбцы

#стоўбцы
723 views14:57
Адкрыць / каментаваць