Get Mystery Box with random crypto!

Спадчына

Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына С
Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына
Адрас канала: @spadczyna
Катэгорыі: Дызайн , Інтэр'ер
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.73K
Апісанне з канала

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.
Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2022-06-23 11:58:55
На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Хатынь» адновяць па інвентарных апісаннях барочную драўляную царкву са званіцай, якая існавала ў вёсцы з 1794 года.

#аднаўленне #цэрквы #хатынь
740 viewsedited  08:58
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 18:28:38
Характэрная для эпохі гутарка. Можна разбіраць на цытаты https://t.me/onlinerby/34638?single
633 views15:28
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 09:46:20
На грамадскае абмеркаванне да 9 ліпеня вынесена канцэпцыя ўзвядзення новага 7-павярховага корпуса на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка БДУ. Азнаёміцца можна толькі на стэндах у адміністрацыі Маскоўскага раёна, на сайце матэрыялы не выкладзены патамушта каго гэта ўвогуле можа зацікавіць??? Да архітэктуры будынка асаблівых прэтэнзій не маем, але справа ў тым, што на дадзеным месцы размяшчаўся анатамічны корпус медфака БДУ, які з'яўляўся часткай канструктывісцкага ансамблю ўніверсітэцкага гарадка. Будынак знесены ў 2003 годзе і з таго часу на яго месцы была пустка. У 2021 годзе быў зацверджаны праект зон аховы, у якім закладзена "аднаўленне корпуса БДУ ў паўднёва-заходняй частцы зоны рэгулявання забудовы", а на схеме канкрэтна абазначаны контуры той часткі будынка, якую можна аднавіць (на іншую частку нядаўна ўляпілі страхотненькі працяг інжынернага корпуса метрапалітэна).

Калі хто можа - сфатаграфуйце іншыя матэрыялы праекта ў адміністрацыі раёна.

#абмеркаванні #мінск #савецкаяспадчына #ахова
495 views06:46
Адкрыць / каментаваць
2022-06-20 17:47:59
Магілёўскі аблвыканкам не бачыў каштоўнасці ў знішчанай у Мсціславе сінагозе, таксама, відаць, ён ніколі не бачыў праект зон аховы гістарычнага цэнтра горада, афіцыйны дакумент, дзе гэты будынак аднесены да аб'ектаў, якім было прапанавана надаць ахоўны статус. Кажуць - зацікаўленыя асобы з прапановамі не звярталіся. А навошта з імі звяртацца, калі іншыя зацікаўленыя асобы распрацавалі на прадставе даследаванняў цэлы ПЗА, дзе аб'ект прызнаны каштоўным.

Міністэрства культуры прыняла адпаведныя меры рэагавання, але якія - не паведамляецца?

#мсціслаў #знішчэнне #ахова #яўрэйскаяспадчына
627 views14:47
Адкрыць / каментаваць
2022-06-20 11:13:08
Барысаўская раёнка абвергла інфармацыю пра тое, што ў шматпакутным Зембіне збіраюцца пазбавіць ахоўнага статусу мікву (яўрэйскую рытуальную купальню).

Мы таксама не публікавалі гэтую інфармацыю, бо палічылі сумніўнай. Паводле Кодэкса аб культуры пазбавіць помнік архітэктуры ці гісторыі статусу магчыма фактычна пры адной умове — аб'ект страчаны, навуковае аднаўленне немагчымае. Ну а як немагчыма аднавіць, калі сотні здымкаў па кожным аб'екце знойдзецца? Проста нагадаем, што браму Старога замка ў Гродне аднаўляюць па невялічкім фрагменце гравюры і аб'ектах-аналагах. І калі б члены Рады пры Мінкультуры па такіх пытаннях радзей падымалі руку па ўласным меркаванні, а часцей у адпаведнасці з Кодэксам, то выключаных са Спісу аб'ектаў не было б увогуле. Ды і не раз пракуратура прызнавала менавіта такія рашэнні Рады незаконнымі і вяртала аб'ектам ахоўны статус.

P.S. Гэта не тычыцца помнікаў археалогіі, іх выключаюць пасля поўнага вывучэння
#ахова #Зембін #яўрэйскаяспадчына
316 views08:13
Адкрыць / каментаваць
2022-06-20 10:36:34
У час работ на капліцы-пахавальні Арэшкаў у Закозелі выявілі брукаваную дарожку, падмуркі ганка, каменныя водапрыёмнікі, фрагменты ляпніны і мармуру. На падставе знаходак будуць унесены змены ў праект рэстаўрацыі.

https://zarya.by/news/community/starinnuju-bruschatku-nashli-arheologi-u-podnozhija-kaplicy-roda-ozheshko-v-drogichinskom-rajone/
#рэстаўрацыя #Закозель #капліцы #археалогія
403 views07:36
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 20:46:47
Вайна вайной, а аднаўленне сядзібы ў Наднёмане не спыняецца, ужо амаль вырас першы паверх.

#аднаўленне #рэстаўрацыя #наднёман #сядзібы
520 views17:46
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 18:54:59
Што вы гатовы рабіць, каб дапамагчы прысвоіць ахоўны статус нейкаму аб'екту? Выберыце УСЕ варыянты, якія вам па сілах
Anonymous Poll
88%
Схадзіць, сфатаграфаваць
53%
З'ездзіць у іншы рэгіён, сфатаграфаваць
19%
Напісаць архітэктурнае апісанне
73%
Знайсці інфармацыю ў сеціве
29%
Знайсці інфармацыю ў біблятэцы
16%
Знайсці інфармацыю ў архіве
29%
Звязацца з мясцовым музеем
26%
Звязацца з мясцовымі краязнаўцамі
161 voters618 views15:54
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 21:18:46
Гомельскі аблвыканкам абавязаў Мазырскі райвыканам правесці паўторнае абмеркаванне па праекце рэгенерацыі гістарычнага цэнтра, бо на сайце не былі выкладзены заяўленыя матэрыялы для азнаямлення. Што зрабілі мясцовыя чыноўнікі? Апублікавалі тую ж абвестку, але прыбралі радок пра тое, што матэрыялы будуць выкладзены на сайце.
Брава! Дзяржаўная тайна выратавана ад неблаганадзейных грамадзян.

#Мазыр #гістарычнаязабудова #ахова
181 views18:18
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 20:53:57
Пра іншы мінскі мадэрнізм, які не далі выкінуць на сметнік — луску з «Акіяна». Рэшта металічных панэлей (50 кв.), узятых пад ахову, але не выкарыстаных у гандлёвых залах крамы, цяпер у фондах Музея гісторыі горада Мінска — над імі працуюць рэстаўратары.

Старэйшая навуковая супрацоўніца музея Яўгенія Стальмахова:
Цяпер мы працуем над стварэннем новай пастаяннай экспазіцыі, прысвечанай развіццю сталіцы ў савецкія гады. Яна будзе размяшчацца па адрасе: вуліца Ракаўская, 17. Вядома, такі экспанат — гэта сапраўдны скарб. У будучыні хочам прадставіць пласціны ў выглядзе інсталяцыі ці нават цалкам узновім некаторыя фрагменты інтэр'ера легендарнай крамы.

А колькі сіл спратрэбілася, каб пераканаць уласніка ў каштоўнасці «скарба»...

#дэталі #ахова #Мінск #савецкаяспадчына #інтэр'еры
https://realt.onliner.by/2022/06/17/chast-cheshui-iz-okeana-ostalas-v-magazine-kuda-pristroyat-ostalnoe
390 views17:53
Адкрыць / каментаваць