Get Mystery Box with random crypto!

Спадчына

Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына С
Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына
Адрас канала: @spadczyna
Катэгорыі: Дызайн , Інтэр'ер
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.73K
Апісанне з канала

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.
Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 4

2022-07-15 13:21:12
701 views10:21
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 09:36:21
Збіральнік магілёўскіх фотаздымкаў Алег Лісоўскі выявіў калекцыю з дзясяткаў фотаплёнак, на якіх сярод іншага ёсць каляровыя здымкі Магілёва. Гэтая калекцыя выстаўлялася раней, але была нечакана знята з продажу. Вы можаце дапамагчы выкупіць яе цяпер.

#магілёў #аўкцыёны
419 views06:36
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 08:26:24
Цяпер брукаванка пад Стоўбцамі выглядае так.

#Стоўбцы #дарогі #знішчэнне
743 views05:26
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 09:25:39
У Наваельні аднавілі мемарыяльную гонар Канстытуцыі 3 мая. Атрымалася не вельмі дакладна. Па-першае, база хоць і захавалася вельмі блага, хутчэй за ўсё мела нейкі карнізік. Па-другое, маючы захаваныя фрагменты тынку аднаўляльнікі чамусьці выкарысталі зусім іншыя архітэктурныя абломы, так нізе ствала калоны была ўвагнутая выкружка, але зрабілі чацвяртны вал. Паясок над выкружкай быў меншы за паясок пад ёй, а цяпер наадварот. На цязе, што размешчана пасярэдзіне калоны, таксама ад балды выкарыстаны профілі, якія толькі нагадваюць аўтэнтычныя. Па-трэцяе, наверса калоны гістарычна была драўляная скульптура Святога Яна, а не каваны крыж.

#Наваельня #помнікі #аднаўленне
200 views06:25
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 18:44:46
Пад Стоўбцамі ўзрыта брукаваная дарога. Брукаваны ўчастак тракту «Новы Свержань – Мір» (брукаваная праезджая частка, узбочына, прыдарожныя пасадкі дрэў) унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (шыфр 613Г000667). Праверыць, ці адносіцца ўзрыты ўчастак да ўзятай пад ахову часткі тракту пакуль не можам.

Нагадаем, што ў Стоўбцах актыўна рыхтуюцца да Дажынак.

#дарогі #Стоўбцы #разбурэнне
1.9K views15:44
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 10:50:45
Імітацыя каменнай муроўкі на фасадзе называецца рустоўкай. Больш звыклае слова руст хутчэй адносіцца да шва. Самі «камяні» называюцца квадрамі. Тып рустоўкі залежыць ад профілю ці чляненняў шва і выгляду квадраў. Сам руст, як бачна на схемах, можа стварацца як выцягваннем (як карнізы і ліштвы) па тынку, так і набіваннем, нарэзкай і іншымі спосабамі.

Давайце паглядзім, якія тыпы рустоў можна ўбачыць у Беларусі:
* Грэчаскі руст — чаргаванне радоў звычайных і вузкіх квадраў. Магілёўскае рэальнае вучылішча (1885). Падаецца гэты тып найбольш рэдкі на Беларусі, нідзе больш пакуль не заўважаў. Але ў чаце знайшлі яшчэ некалькі будынкаў.
* Сколаты руст — імітацыя груба часаных камянёў. Там жа, ніжні ярус.
* Прызматычны руст — гранёныя прамавугольныя квадры. Будынак «Белэнерга» у Мінску (1950—1952).
* Алмазны руст — гранёныя квадратныя квадры. Мінскае сувораўскае вучылішча (1953).
* Французскі руст — гарызантальныя швы-русты без падзелу на квадры. Кітайская альтанка ў Залессі (1810-я).

#лікбез #дэталі
863 views07:50
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 17:37:33
Упраўленне па адукацыі Савецкага раёна Мінска патлумачыла прычыну, чаму затынкавалі мазаіку на гімназіі №15:
«Керамическая плитка фасада гимназии имеет многочисленные трещины, неровности, сколы, местами плитка отслоилась от стен, проступила штукатурка и видны стены из кирпича, которые под воздействием атмосферных осадков разрушаются. Износ мозаичной композиции составляет 40%».

Як справядліва адзначае мастацтвазнавец Кацярына Рускевіч у артыкуле, а як яны вылічылі гэты працэнт? Палічылі колькасць страчаных фрагментаў?

Акрамя таго ўсё яшчэ адстунічае адказ, чаму для мазаікі, якая з'яўляецца па вызначэнні манументальна-дэкаратыўным творам, парушаны рэгламент узгаднення рэканструкцыі? Усе робяць выгляд, што ні Пастановы Саўміна па гэтым пытанні, ні мастацкага савета пры выканкаме — не існуе.

#мінск #савецкаяспадчына #роспісы
928 views14:37
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 17:15:58
Новы ўласнік памяшкання «Зярна» на вуліцы Леніна ў Мінску не ацаніў дызайнерскія вынаходствы папярэднікаў і тупа зашыў усе раскрытыя роспісы гіпсакардонам і нацяжной столяй у «карпаратыўных колерах».

Цікава, калі роспісы былі ўнесены ў пашпарт гісторыка-культурнай каштоўнасці, ці дазволена «стварэнне перашкод для візуальнага ўспрымання іх аб'ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору» паводле арт. 110 Кодэкса аб культуры?

#мінск #савецкаяспадчына #інтэр'еры #роспісы
993 views14:15
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 09:09:17
У канцы 2005 на армянскія могілкі ў Джульфе ў азербайджанскім анклаве Нахічэвань прыбылі рабочыя, якія пачалі вынішчаць старажытныя хачкары — разьбяныя каменныя надмагіллі.

Нягледзячы на шматлікія дакументальныя сведчанні, азербайджанскія афіцыйныя асобы або адмаўлялі, што пахаванні былі армянскімі, або сцвярджалі, што там могілак ніколі не было.

Многія крытыкавалі маўчанне з боку ЮНЕСКА пасля разбурэння Джульфы і параўноўвалі яго з рашучым адказам арганізацыі на знішчэнне ў 2001 гіганцкіх статуй Буды талібамі ў Афганістане і старажытнага горада Пальміра баявікамі «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі ў 2015.

Расследаванне, праведзенае OCCRP, паказала, што ў 2012–2014 гг. ценявыя кампаніі, звязаныя з Азербайджанам, заплацілі 468 тысяч долараў Каліну Мітраву — мужу Ірыны Бокавай, якая тады была гендырэктарам ЮНЕСКА.

Армяне ўспрымаюць знішчэнне могілак як культурны генацыд, але трэба адзначыць, што вынішчэнне спадчыны варожага народа адзначаецца з абодвух бакоў.

#могілкі #замежжа #Арменія #Азербайджан
977 views06:09
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 12:59:54
Палацава-паркаваму ансамблю Савейкі Брэсцкім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прад'яўлена прэтэнзія аб незаконнай высечцы дрэў. Вядзецца адміністрацыйная працэдура.

#савейкі #сядзібы #паркі #знішчэнне
705 viewsedited  09:59
Адкрыць / каментаваць