Get Mystery Box with random crypto!

Выратавальны рамонт на касцёле ў Германавічах. Прынамсі так вы | Спадчына

Выратавальны рамонт на касцёле ў Германавічах. Прынамсі так выглядае на першы погляд. Але як насамрэч?

Гістарычна рошчына для мура і тынкоўкі рабілася з вапны. Яна ўвесь час карбанізуецца з выдзяленнем вуглекіслаты, якая павінна выходзіць са сцяны, гэтак жа як і солі, і вільгаць — так бы мовіць сцяна павінна «дыхаць». Цэмент паранепранікальны матэрыял, пад якім пачынаюць збірацца тыя самыя солі і вільгаць. Тынк пачынае «гнісці» ад тэмпературных перападаў і канцэнтрацыі соляў. Калі тэмпературныя пашырэнні «рвуць» цэментную кроку, то яна часцей за ўсё адрывае і стары вапняны тынк.
Таксама цэмент і вапна па-рознаму расшыраюцца пры замярзанні, што часта прыводзіць да з'яўлення «валасяных» расколін на фасадзе.

І тое, што «людзі самі за свае грошы рамонт рабілі» не зберажэ помнік ад негатыўных наступстваў непрафесійнай рэстаўрацыі. А між іншым на фасадах у Германавічах можна заўважыць размалёўкі. Пакуль яшчэ можна...

#антырэстаўрацыя #лікбез #Германавічы #касцёлы