Get Mystery Box with random crypto!

Імітацыя каменнай муроўкі на фасадзе называецца рустоўкай. Бол | Спадчына

Імітацыя каменнай муроўкі на фасадзе называецца рустоўкай. Больш звыклае слова руст хутчэй адносіцца да шва. Самі «камяні» называюцца квадрамі. Тып рустоўкі залежыць ад профілю ці чляненняў шва і выгляду квадраў. Сам руст, як бачна на схемах, можа стварацца як выцягваннем (як карнізы і ліштвы) па тынку, так і набіваннем, нарэзкай і іншымі спосабамі.

Давайце паглядзім, якія тыпы рустоў можна ўбачыць у Беларусі:
* Грэчаскі руст — чаргаванне радоў звычайных і вузкіх квадраў. Магілёўскае рэальнае вучылішча (1885). Падаецца гэты тып найбольш рэдкі на Беларусі, нідзе больш пакуль не заўважаў. Але ў чаце знайшлі яшчэ некалькі будынкаў.
* Сколаты руст — імітацыя груба часаных камянёў. Там жа, ніжні ярус.
* Прызматычны руст — гранёныя прамавугольныя квадры. Будынак «Белэнерга» у Мінску (1950—1952).
* Алмазны руст — гранёныя квадратныя квадры. Мінскае сувораўскае вучылішча (1953).
* Французскі руст — гарызантальныя швы-русты без падзелу на квадры. Кітайская альтанка ў Залессі (1810-я).

#лікбез #дэталі