Get Mystery Box with random crypto!

На грамадскае абмеркаванне да 9 ліпеня вынесена канцэпцыя ўзвя | Спадчына

На грамадскае абмеркаванне да 9 ліпеня вынесена канцэпцыя ўзвядзення новага 7-павярховага корпуса на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка БДУ. Азнаёміцца можна толькі на стэндах у адміністрацыі Маскоўскага раёна, на сайце матэрыялы не выкладзены патамушта каго гэта ўвогуле можа зацікавіць??? Да архітэктуры будынка асаблівых прэтэнзій не маем, але справа ў тым, што на дадзеным месцы размяшчаўся анатамічны корпус медфака БДУ, які з'яўляўся часткай канструктывісцкага ансамблю ўніверсітэцкага гарадка. Будынак знесены ў 2003 годзе і з таго часу на яго месцы была пустка. У 2021 годзе быў зацверджаны праект зон аховы, у якім закладзена "аднаўленне корпуса БДУ ў паўднёва-заходняй частцы зоны рэгулявання забудовы", а на схеме канкрэтна абазначаны контуры той часткі будынка, якую можна аднавіць (на іншую частку нядаўна ўляпілі страхотненькі працяг інжынернага корпуса метрапалітэна).

Калі хто можа - сфатаграфуйце іншыя матэрыялы праекта ў адміністрацыі раёна.

#абмеркаванні #мінск #савецкаяспадчына #ахова