Get Mystery Box with random crypto!

Барысаўская раёнка абвергла інфармацыю пра тое, што ў шматпаку | Спадчына

Барысаўская раёнка абвергла інфармацыю пра тое, што ў шматпакутным Зембіне збіраюцца пазбавіць ахоўнага статусу мікву (яўрэйскую рытуальную купальню).

Мы таксама не публікавалі гэтую інфармацыю, бо палічылі сумніўнай. Паводле Кодэкса аб культуры пазбавіць помнік архітэктуры ці гісторыі статусу магчыма фактычна пры адной умове — аб'ект страчаны, навуковае аднаўленне немагчымае. Ну а як немагчыма аднавіць, калі сотні здымкаў па кожным аб'екце знойдзецца? Проста нагадаем, што браму Старога замка ў Гродне аднаўляюць па невялічкім фрагменце гравюры і аб'ектах-аналагах. І калі б члены Рады пры Мінкультуры па такіх пытаннях радзей падымалі руку па ўласным меркаванні, а часцей у адпаведнасці з Кодэксам, то выключаных са Спісу аб'ектаў не было б увогуле. Ды і не раз пракуратура прызнавала менавіта такія рашэнні Рады незаконнымі і вяртала аб'ектам ахоўны статус.

P.S. Гэта не тычыцца помнікаў археалогіі, іх выключаюць пасля поўнага вывучэння
#ахова #Зембін #яўрэйскаяспадчына