Get Mystery Box with random crypto!

Пра адноўлены комплекс на Замкавай вуліцы ў Гродне: У архітэк | Спадчына

Пра адноўлены комплекс на Замкавай вуліцы ў Гродне:

У архітэктурным плане адбудаваны комплекс мае шэраг недахопаў і неадпаведнасцяў страчаным будынкам. Напрыклад, на цэнтральнымі дамку знікла карнізная цяга пад гзымсам [гарызантальны пояс пад карнізам]. Праз гэта візуальна фасад здаецца больш выцягнутым, чым на старых фота.

Першапачаткова фасады планавалі аднаўляць з цэглы, а ўцяпленне змясціць унутр канструкцыі. “Калі гаворка ідзе менавіта пра аднаўленне страчанага, то гістарычны фасад не павінны гучаць як барабан, калі па ім пастукаць. Зараз фасады збудавалі з сілікатных блокаў з уцяпленнем па версе. Дэкаратыўныя элементы цяпер проста навешаныя на фасад з лёгкіх матэрыялаў”, - патлумачыў Раман Забела.

Новыя будынкі адпачаткова збіраліся ўзвесці дакладна паводле гістарычных планаў, дзе не было ніводнага правільнага кута. Гэта бы добра перадала гістарычны характар забудовы. Зараз жа будынкі ў плане ідэальна правільныя. 

Да дэталяў і дэкору ёсць шмат заўваг. “Вокны атрымаліся больш характэрнымі для архітэктуры XIX ст., коўка занадта дэкаратыўная і звычайна размяшчалася на тыльным баку варот і дзвярэй, бо яны адчыняліся ў двор, - пералічыў архітэктар. - Манахромны каларыт фасадаў не адпавядае характару бараковай архітэктуры. З’явіўся дадатковы дэкор вакол праёмаў, а гістарычных пілястр [выступы сцяны, якія імітуюць калоны], дзе ўласна і размяшчалася славутая рыбка, няма”.

Праца з гістарычнай архітэктурай - гэта як раз праца з дэталямі, мяркуе Раман Забела. Менавіта дэталі ўтвараюць характар будынкаў, адпаведны іх часу, падсвядома фармуюць у гледача густ і стэрэатыпнае ўяўленне пра гістарычны аб’ект.

#аднаўленне #Гродна #гістарычнаязабудова
https://telegra.ph/Adkryecca-bez-rybkі-Cі-patrehbny-goradu-gіstarychny-Dom-rybaka-06-03