Get Mystery Box with random crypto!

Адноўленыя камяніцы, у тым ліку Дом рыбака, па вуліцы Замкавай | Спадчына

Адноўленыя камяніцы, у тым ліку Дом рыбака, па вуліцы Замкавай у Гродне адкрыюць ў час Фестывалю нацыянальных культур. Гістарычныя будынкі былі знесены пасля вайны, у 2017 годзе ўчастак выстаўлены на продаж з умовай аднаўлення страчаных аб'ёмаў. Пры будаўніцтве былі выяўлены аўтэнтычныя скляпенні. У час праектавання змяніўся ўласнік і навуковы кіраўнік, пасля гэтага будынкі аднаўляліся ўжо з газасілікату, а не з цэглы, як меркавалася першапачаткова.

https://grodnonews.by/news/stroitelstvo/dom_rybaka_otkroyut_v_grodno_v_pervyy_den_festivalya_natsionalnykh_kultur.html

#гродна #гістарычнаязабудова #аднаўленне