Get Mystery Box with random crypto!

На праваслаўнай частцы могілак па вуліцы Спакойнай у Пінску мо | Спадчына

На праваслаўнай частцы могілак па вуліцы Спакойнай у Пінску можна заўважыць дзве калоны, якія засталіся ад праваслаўнай царквы. Як не дзіўна, інфармацыі пра яе няма, шчыра лічыў, што гэта такі спосаб мемарыялізацыі мясціны, а не аўтэнтычная часта храма.

Могілкавая царква абудавана ў 1823 годзе з дрэва, перабудавана ў 20 ст.

Царква была ўнесена ў Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі (1984), але пазней бясследна знікла, відаць, згарэла. Насупраць яе быў раўнацэнных памераў касцёл, які згарэў, відаць, раней, бо ў Збор помнікаў ужо не патрапіў.

Царква з'яўлялася помнік архітэктуры з рысамі класіцызму. Асноўны зруб, аднолькавы па шырыні з бабінцам, пераходзіў у пяцігранную апсіду. Зрубы былі накрыты агульным дахам. Над бабінцам ўзвышалася чацверыковая званіца з галоўкай. Фасады ўпрыгожвалі пілястрамі. Пры ўваходзе — ганак з 2 калонамі.