Get Mystery Box with random crypto!

ПЗА ўсё ж знайшлі, якасць адсканаванай схемы самі бачыце якая | Спадчына

ПЗА ўсё ж знайшлі, якасць адсканаванай схемы самі бачыце якая — абсалютная нечытэльнасць. Тым не менш бачна, што будынак па Леніна, 18 к3 пазначаны сінім колерам, а ў легендзе гэты колер ідзе адразу пасля чырвоных афіцыйных помнікаў і па абрысах (божа, во жывём ) можа здагадацца, што там нешта кшталту "здания обладающие историко-архитектурной ценностью..." — прынамсі падобныя фармулёўкі сустракаюцца ў праектах зон аховы вельмі часта. Калі гэта так, то разбурэнне такога будынка з'яўляецца крымінальным злачынствам (праўда, не памятаю, каб быў хоць адзін выпадак прыцягнення да адказнасці па гэтым артыкуле).

Дарэчы, высветлілася што яшчэ раней нейкім прадпрымальнікам быў знішчаны суседні дом рабіна. Ну што, як там у вас, паднялася эканоміка ў горадзе?

#мсціслаў