Get Mystery Box with random crypto!

Вы адгадалі. Магілёўскі гарадскі савет дэпутатаў прыняў рашэнн | Спадчына

Вы адгадалі. Магілёўскі гарадскі савет дэпутатаў прыняў рашэнне ад 21 красавіка 2022 года №39-8 "О присвоении наименований элементам улично-дорожной сети города Могилева", паводле якога ў мікрараёне ў граніцах вуліц Крупскай, Стасава, Грышына, Калужскай праектаванай вуліцы №4 будзе прысвоена найменне "вуліца Васілія Кацюшына", №6 - "вуліца Івана Мазалава". Абодва з'яўляюцца ўдзельнікамі абароны Магілёве. Раён, у якім з'явяцца гэтыя вуліцы, мае тэматыку настольных гульняў: ужо пабудаваны кварталы "Шахматы" і "Лато". У 2020-2021 гадах гарадская тапанімічная камісія моцна зрадзела, але, як кажуць, застаўся благанадзейны краявед, які і да таго заўсёды прапаноўваў увекавечваць толькі розных вайскоўцаў. Як мы ўжо не раз падкрэслівалі, месца ваенных — на памятных дошках і на помніках, а ў тапаніміцы перавага павінна аддавацца раскрыццю гістарычнай геаграфіі месца і «созидательному труду» яго насельнікаў.

https://www.belta.by/regions/view/v-mogileve-pojavjatsja-novye-ulitsy-501422-2022