Get Mystery Box with random crypto!

Выдатны англійскі пісьменнік і мастацкі крытык Джон Рэскін вык | Спадчына

Выдатны англійскі пісьменнік і мастацкі крытык Джон Рэскін выказваў рэзкую крытыку рэстаўрацыі, не толькі яе практычных вынікаў, але і самой яе ідэі. Ацэньваючы архітэктуру з пазіцый рамантызму як найвышэйшую праяву творчага духу, якая стаіць нароўні з паэзіяй, Рэскін пярэчыў супраць усялякай спробы ўварвання ў мастацкую тканіну твора старажытнага дойлідства. Рэстаўрацыя, паводле Рэскіна, азначае «найбольш татальнае разбурэнне, якое можа зведаць будынак: разбурэнне, пасля якога не сабраць ужо ніякіх сведчанняў, разбурэнне, якое суправаджаецца стварэннем падробленай копіі знішчанага». Альтэрнатыву рэстаўрацыі, якая разумелася ім як грубая і фальсіфікацыйная падмена арыгінала, Рэскін бачыў у падтрыманні будынка, пакуль гэта магчыма, і ў пасіўным эстэтычным назіранні за яго натуральнай гібеллю, калі гэта стане непазбежным.

#асобы