Get Mystery Box with random crypto!

Выяўлены ў час рэканструкцыі роспіс у кінатэатры 'Перамога' ў | Спадчына

Выяўлены ў час рэканструкцыі роспіс у кінатэатры "Перамога" ў Мінску знішчылі. Навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства НАН Беларусі Катажына Шаўрук удакладніла акалічнасці дэмантажу. Па яе словах, сказаць, што праца «не ўяўляе каштоўнасці», нельга.

— У працы знайшлі мастацкую і калекцыйную цікавасць. Справа ў тым, што ў нас засталіся адзінкавыя прыклады манументальнага жывапісу з гэтага перыяду (1990-х). Таму вынеслі рашэнне рэкамендацыйнага характару: захаваць хоць бы фрагменты для далейшага экспанавання там жа.

Цалкам зберагчы жывапіс у першапачатковым выглядзе, як сцвярджаецца, было немагчыма. Па-першае, сцяна ішла пад знос па праекце. Па-другое, праца была моцна пашкоджана.

— Расчарцілі квадраты 50х50 па рэстаўрацыйнай сетцы. Выбіралі фрагменты, якія ўяўлялі найбольшую цікавасць у плане захаванасці і мастацкай каштоўнасці ... выбіралі дэталі, якія будуць добра выглядаць і зблізку. Твары вершнікаў, некалькі фрагментаў са збруі коней, зброі. Атрымалася шэсць фрагментаў.

Захаваныя фрагменты пакуль вырашаецца іх лёс захоўваюцца ў архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

#Мінск #роспісы #інтэр'еры #знішчэнне

https://realt.onliner.by/2022/04/28/pomnite-v-pobede-pod-gipsokartonom-stroiteli-nashli-zhivopis-uznali-chto-s-nej-stalo