Get Mystery Box with random crypto!

Свята-Міхайлаўская царква ў в. Яромічы Кобрынскага раёна ў 197 | Спадчына

Свята-Міхайлаўская царква ў в. Яромічы Кобрынскага раёна ў 1970-я і 2012, 2012 і наш час.

Пра дэградацыю выгляду і казаць няма чаго, тут усё відавочна, але ў нас мала надаюць увагі асяроддзю, у якім існуе помнік.

Артыкул 7 Венецыянскай хартыі па кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў і славутых месцаў:
«Помнік неаддзельны ад гісторыі, сведкай якой ён з'яўляецца, і ад навакольнага асяроддзя, дзе ён размешчаны...»
Дык вось вынішчэнне дрэваў вакол храмаў, закатванне цвінтара ў бетон і іншыя прыёмы «благаўстройства» — не меншае злачынства, чым змяненне самога помніка.

#Яромічы #цэрквы #дэградацыя #фотапараўнанні