Get Mystery Box with random crypto!

Выезд з Віцебскай вобласці за мяжу з 1 жніўня будзе платным У | Смак падарожжаў

Выезд з Віцебскай вобласці за мяжу з 1 жніўня будзе платным

У Віцебскай вобласці з 1 жніўня ўводзяць мясцовы збор за перасячэнне мяжы на транспартным сродку. Збор уводзіцца да 1 студзеня 2023 г. Ёсць выключэнні, з каго не будуць спаганяць збор.

Памер збору складзе базавую велічыню (на дадзены момант - 29 рублёў) за адзін транспартны сродак незалежна ад колькасці пасажыраў.

Раней рашэння аб увядзенні мясцовых збораў прынялі ў Гомельскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Плату там пачалі спаганяць з 1 чэрвеня. Адпаведныя рашэнні ўжо афіцыйна апублікаваныя.

#навіны #беларусь #літва #латвія #выезд

Смак падарожжаў