Get Mystery Box with random crypto!

З 24 чэрвеня Польшча змяніла правілы ўезду для замежнікаў, які | Смак падарожжаў

З 24 чэрвеня Польшча змяніла правілы ўезду для замежнікаў, якія прыязджаюць з-за межаў Еўразвяза. Цяпер абавязковы 10-дзённы каранцін можна скараціць толькі на 7-ы дзень, калі здасі ПЛР або экспрэс-тэст.

Ад каранціну вызваляюцца толькі тыя, хто прышчапіўся ад COVID-19 ухваленай у ЕС вакцынай, і тыя, хто перасякае Польшчу транзітам і ляціць з краіны на працягу 24 гадзін.

Такое рашэнне ўлады Польшчы ўвялі з-за пагаршэння сітуацыі з COVID-19 у свеце.

#навіны #польшча

Смак падарожжаў