Get Mystery Box with random crypto!

Выезд з Брэсцкай вобласці за мяжу з 1 ліпеня будзе платным 17 | Смак падарожжаў

Выезд з Брэсцкай вобласці за мяжу з 1 ліпеня будзе платным

17 чэрвеня было афіцыйна апублікавана рашэнне Брэсцкага аблсавета аб увядзенні збору за перасячэнне мяжы ў пунктах пропуску. Браць плату за выезд праз памежныя пункты ў Брэсцкай вобласці пачнуць з 1 ліпеня. Рашэнне прынялі яшчэ 24 траўня, але апублікавана яно было толькі зараз. Дзейнічае яно да 1 студзеня 2023 года.

Памер збору складзе базавую велічыню (на дадзены момант - 29 рублёў) за адзін транспартны сродак незалежна ад колькасці пасажыраў.

Раней рашэння аб увядзенні мясцовых збораў прынялі ў Гомельскай і Гродзенскай абласцях. Плату там пачалі спаганяць з 1 чэрвеня. Адпаведныя рашэнні ўжо афіцыйна апублікаваныя.

Падрабязней тут

#навіны #выездзбеларусі #польшча

Смак падарожжаў