Get Mystery Box with random crypto!

Вольга Севярынец : Пакуль Павел Севярынец за кратамі там, тут | бабкины валасы

Вольга Севярынец :

Пакуль Павел Севярынец за кратамі там, тут выйшаў працяг яго раману "Беларусалім. Сэрца святла"

Мы шчыра просім у спонсараў прабачэння за затрымку - пандэмія і беларускае беззаконне перакрыла ўсе нашыя планы.

Свежыя спонсарскія асобнікі вы зможаце атрымаць ужо заўтра 2 чэрвеня па адрасе Менск, пр-т Незалежнасці, 58, павільён 333 (гандлёвы цэнтр Маскоўска-Венскі, крама Мой Модны Кут) ад 15.00 да 20.00 альбо проста праз мяне.

Важны момант: так як аўтар рамана ў дадзены момант знаходзіцца за кратамі, то зараз спонсарскі асобнік кнігі можна атрымаць без яго аўтографа. Вялікую прэзентацыю ў Менску плануем на восень і спадзяемся, што так і будзе!

У продажы ў кнігарнях кніга з'явіцца крыху пазней.

Я/Мы Севярынец!