Get Mystery Box with random crypto!

Калегі! Сёння 140 гадоў з Дня нараджэння Якуба Коласа Якуб Ко | Учительская

Калегі! Сёння 140 гадоў з Дня нараджэння Якуба Коласа

Якуб Колас — беларускі грамадскі дзеяч, празаік, паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы.

Вось некалькі цікавых фактаў пра Коласа:

калі адпачываў бяз жонкі на курорце, яго раздражнялі закаханыя пары;

пакрыўдзіў юнага Івана Мележа, калі разграміў пачатак яго першага рамана «Мінскі напрамак»;

на самоце іграў на скрыпцы і спяваў канон свяціцелю Яну Залатавусту;

іранічна раіў беларусам навучыцца сварыцца паводле правільнай метадалогіі;

засмучаўся, што ў «Беларускай хатцы» паказвалі фільмы для дарослых, на якія дапускаліся дзеці.

Ён стаў вобразам, з якім зараз асацыюецца беларуская літаратура у большасці беларусаў.

Пачытаць і паслухаць вялікую колькасць яго твораў можна па спасылцы

@shkolabel_bot