Get Mystery Box with random crypto!

Сёння cумная дата для беларусаў — Ноч расстраляных паэтаў. У | Учительская

Сёння cумная дата для беларусаў — Ноч расстраляных паэтаў.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году, у перыяд самых жорсткіх сталінскіх рэпрэсій, супрацоўнікі НКУС
расстралялі больш за 100 беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, навукоўцаў і дзяржаўных дзеячаў. Тых, каго сапраўды можна назваць беларускай інтэлегенцыяй і элітай нацыі. Усе яны былі пахаваныя ва ўрочышчы Курапаты разам з дзясяткамі тысяч іншых ахвяраў сталінскага тэрору.

Сярод самых маладых з забітых – паэт і перакладчык Юлій Таўбін (26 год), літаратурны крытык Пётр Хатулёў (25 год), педагог і школьны настаўнік, наш калега, Іван Жылуцкі (25 год). Яны маглі б жыць, працаваць і ствараць у гонар нашай Радзімы яшчэ доўгія гады, але іх сэрца спыніліся пад градам куляў.

У тым жа 1937 годзе ва ўнутраным дворыку турмы НКУС былі спаленыя тысячы старонак рукапісаў, успамінаў, фотаздымкаў. Імёны дзеячаў выкрэслівалі з кніг і падручнікаў, а ў школах і ўніверсітэтах Беларусі дагэтуль абыходзяць гэтую тэму і не распавядаюць пра расстраляных паэтаў.

Беларускіх дзеячаў знішчылі фізічна, намагаліся знішчыць і памяць аб іх, але не змаглі.

Лічым, што мы павінны зрабіць так, каб гэтага ніколі не паўтарылася.

Што мы сёння можам зрабіць, каб аддаць пашану памяці гэтым выбітным людзям ?

- пачытаць творы;
- даведацца біяграфію дзеячаў;
- запаліць свечку;
- распавесці сваім блізкім, дзецям пра Ноч паэтаў.

Больш інфармацыі пра Ноч (не)расстраляных паэтаў глядзіце тут https://34mag.net/piarshak/post/gayd-pa-ne-rasstralyanay-paezii