Get Mystery Box with random crypto!

Школа маладога пісьменніка абвяшчае набор на новы навучальны г | Учительская

Школа маладога пісьменніка абвяшчае набор на новы навучальны год!

Гэта онлайнавы нефармальны адукацыйны праект.


На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыкамі, лекцыях і майстар-класах ад запрошаных навукоўцаў і аўтараў, маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца чытаць, пісаць, а таксама слухаць сябе ды іншых.

Падчас лекцый будуць разглядацца найлепшыя тэксты сусветнай літаратуры, а на практычных занятках – спробы напісаць свае. Дасведчаныя выкладчыкі і ўважлівыя крытыкі дапамогуць зразумець, як пішацца добрая літаратура ў самых розных жанрах і што такое насамрэч "валодаць словам".

Навучанне працягваецца з лістапада 2022 г. па травень 2023 г., заняткі будуць праходзіць па суботах. Навучанне – бясплатнае.

Для рэгістрацыі на школу неабходна падаць заяўку. Узор запаўнення заявак – па спасылцы.

Узрост удзельнікаў і ўдзельніц – ад 17 да 35 гадоў.

Дэдлайн падачы заявак - 25 кастрычніка.

Падрабязней чытайце на старонцы facebook

@shkolabel_bot