Get Mystery Box with random crypto!

EdTech Hackathon адбудзецца 29-30 кастрычніка Калегі, ужо др | Учительская

EdTech Hackathon адбудзецца 29-30 кастрычніка

Калегі, ужо другі EdTech Hackathon пройдзе напрыканцы кастрычніка ў Мінску. Яго мэта — сабраць разам адукатараў, прадпрымальнікаў, праграмістаў і спецыялістаў іншых профіляў для хуткага і эфектыўнага стварэння новых рашэнняў у адукацыі, развіцця і маштабавання існуючых праектаў.

Кірункі, у якіх можна рабіць свой стартап, і паўдзельнічаць у Хакатоне:
Абмен досведам;
Тэхналогіі для навучання;
Тэхналогіі для адсочвання эмацыянальнага стану вучняў;
Праграмы для арганізацыі адукацыйнага працэсу;
Тэхналогіі для пошуку адукацыйных рэсурсаў;

Вам неабавязкова мець свой уласны праект. У анкеце заяўкі вы можаце пазначыць, што хочаце далучыцца да каманды аднаго з праектаў ці стаць ментарам, альбо інвестарам.

Рэгістрацыя на Hackathon
Дэдлайн: 25.10.2022.

Месца правядзення — каворкінг бізнэс-цэнтра Кампус (campus.by, Мінск, вул. Я.Коласа, 73).

Удзел у Хакатоне бясплатны!

Падрабязней: http://ed-tech.by/hackathon