Get Mystery Box with random crypto!

Школа відэаблогера

Лагатып тэлеграм-канала shkola_videoblogera — Школа відэаблогера Ш
Лагатып тэлеграм-канала shkola_videoblogera — Школа відэаблогера
Адрас канала: @shkola_videoblogera
Катэгорыі: Курсы і дапаможнікі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 395
Апісанне з канала

Бясплатная школа відэаблогера для беларусаў.
Бот для вашых пытанняў: @videobloger_bot

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-11-26 13:44:04
Ёсць пытанні? Адкажам

За месяц адукацыйнай праграмы ў вас, напэўна, назапасіўся шэраг пытанняў. У вас ёсць шанец іх задаць, а мы гатовы на іх адказаць.

Пішыце свае пытанні ў чаце ў спецыяльна выдзеленым уроку на платформе, 1 снежня мы падрыхтуем адказы на самыя цікавыя для вас тэмы. Пра тое, як мы гэта зробім, паведамім дадаткова.

Спасылка для вашых пытанняў тут
567 views10:44
Адкрыць / каментаваць
2022-11-24 13:34:29
Сябры, адукацыйная платформа не вытрымала вашай актыўнасці і крыху зламалася

У дадзены момант у Заданні 2 вы можаце бачыць статус "Пратэрмінавана", нават калі даслалі нам спасылкі на відэа да дэдлайна.

Не хвалюйцеся, гэта тэхнічныя збоі праграмы. Мы бачым усе спасылкі на відэа, больш за тое нашы настаўнікі ўжо прыступілі да іх прагляду

Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасцсі!

UPD: Здаецца праблема вырашана. Калi ў вас будуць дадатковыя пытанні на гэты конт, калі ласка напішыце нам.
663 viewsedited  10:34
Адкрыць / каментаваць
2022-11-21 16:20:49
На чацвёртым тыдні “Школы відэаблогера” у гульню ўступае Мікіта Мелказёраў. Ведаем, што вы даўно яго чакалі. Аўтар “жыццё-маліна“ раскажа, як рыхтавацца да інтэрв'ю, якія збіраюць больш за сотню тысяч праглядаў, як, напрыклад, суботняя размова з Сяргеем Чалым.

Таксама свой майстар-клас па барацьбе з хейтам правядуць Паршута і Пярова, якія крута расказваюць нам пра секс і адносіны. Дарэчы, адзін з апошніх ролікаў на іх канале сабраў ужо больш за 300 тысяч праглядаў.

Напрыканцы тыдня вас чакае наша трэцяе відэазадання, таму рыхтуйцеся!

23 лістапада 15:00 (па Мінску):
Сродкі для падрыхтоўкі да інтэрв’ю

25 лістапада 15:00
Што рабіць, калі вас хейцяць
Відэазаданне 3

Удачы!
687 views13:20
Адкрыць / каментаваць
2022-11-18 16:11:25
Сёння мы падрыхтавалі для вас новае відэазаданне, звязанае з кароткімі фарматамі відэа

Дэдлайн - да 22 лістапада ўключна.

А пакуль нашы настаўнікі працягваюць няспынную працу па адзнацы вашых першых відэаработ.

Мы нават падлічылі, што для прагляду ўсіх ролікаў, якія вы даслалі, трэба больш за 24 гадзіны

Нагадаем, што вам ёсць за што змагацца - шэсць пераможцаў школы атрымаюць суправаджэнне канала па ўсіх напрамках: ад кантэнтнага да фінансавага і рэкламнага. Тэрмін падтрымкі ад трох да шасці месяцаў.
601 views13:11
Адкрыць / каментаваць
2022-11-15 14:48:19
Каля 200 удзельнікаў выканалі першае відэазаданне

Так шмат цудоўных відэа ў розных жанрах з рознымі ідэямі і падыходамі. Нам дакладна ёсць з чаго выбіраць.

Нашы настаўнікі ўжо пачалі ўважліва адглядаць работы.

Тыя ўдзельнікі, якія не даслалі нам спасылку на відэа, працягваюць навучанне на платформе, але па-за конкурсу.

Цяпер вас усіх чакаюць новыя ўрокі - наступнае відэазаданне ўжо ў бліжэйшую пятніцу. Рыхтуйцеся!
719 views11:48
Адкрыць / каментаваць
2022-11-14 15:14:34
Трэці тыдзень “Школы відэаблогера” прысвечаны кароткім фарматам відэа.

Пасля стварэння відэаролікаў вам відавочна патрэбен невялікі адпачынак, таму лавіце два выхадных і зноў да новых лекцый. На гэтым тыдні нас таксама чакае новае відэазаданне:

16 лістапада 15:00 (па Мінску):
Кароткія фарматы відэа: YouTube Shorts, TikTok, Instagram Reels
Як у YouTube паліць напалмам

18 лістапада 15:00
Як разарваць TikTok беларускай мовай
Відэазаданне 2

Удачы!
655 viewsedited  12:14
Адкрыць / каментаваць
2022-11-13 14:14:11
Сёння апошні дзень для выканання першага відэазадання.

Трымайце для натхнення чарговую порцыю відэа ад нашых зорных настаўнікаў:

Маргарыта Ляўчук
Запрашэнне на канцэрт Краснай Зеленi

Ліза Ветрава
Моўная блашчыца
Размова з псіхолагам

Яраслаў Пісарэнка
Сабаленка выдала штосьці важнае пасля прайгранага фіналу
У Расіі пакажуць ЧС-2022, а ў Беларусі - НЕ

Аня Пярова і Максім Паршута
Як гаварыць з дзецьмі пра сэкс

Руслан Кулевіч
Што яны сказалі перад смерцю. Добраахвотнік з палка Каліноўскага пра тое, як ваююць беларусы

Мікалай Хадасевіч
Дынама-Мінск зноў уляпалася?! На АБФФ моцна наехаў Кавалевіч
Шанец на ўцёкі! Энергетык ці Шахцёр?! БАТЭ ці Дынама? | Нашы ў Казахстане: Астана, Ардабасы, Атырау
Вышэйшая ліга Беларусь: апошні тур ОНЛАЙН! Шахцёр ці Энергетык, БАТЭ ці Дынама, а што Віцебск?!

Мікіта Моніч
Ад мора да мора: як друкавалі беларускія кнігі
560 views11:14
Адкрыць / каментаваць
2022-11-12 12:06:53
Нашы настаўнікі ўжо пачалі апрацоўку вашых першых работ. Як прыемна бачыць так шмат розных асоб і жанраў

Не забывайце, што да заканчэння прыёму відэа засталося 2 дні.

Для перамогі ў праекце "Школа відэаблогера" - гэта абавязковае заданне.

Поспехаў!
518 viewsedited  09:06
Адкрыць / каментаваць
2022-11-07 16:32:41
Вам ужо даступна першае з чатырох відэазаданняў, па якіх мы і вызначым пераможцаў праекта “Школа відэаблогера”.

Нагадаем, што шэсць пераможцаў школы атрымаюць суправаджэнне канала па ўсіх напрамках: ад кантэнтнага да фінансавага і рэкламнага. Тэрмін падтрымкі ад трох да шасці месяцаў.

Самы час прайсці першыя ўрокі і прыступіць да выканання Задання 1.

Дэдлайн – 13 лістапада ўключна.
754 views13:32
Адкрыць / каментаваць
2022-11-07 12:29:00
Трымайце расклад заняткаў на другі тыдзень “Школы відэаблогера”

7 лістапада 15:00 (па Мінску):
Тэхніка маўлення

9 лістапада 15:00
Як зрабіць рэгіянальны беларускі канал з сотнямі тысяч праглядаў

11 лістапада 15:00
Чаму пайсці ў Youtube - гэта не страшна

У сувязі з падрыхтоўкай першага відэазадання, на гэты тыдзень даем спрошчаны варыянт лекцый.

Удачы
647 views09:29
Адкрыць / каментаваць